Бенджамін Гарысан (Ха́рысан; англ.: Benjamin Harrison, 20 жніўня1833 — 13 сакавіка1901) — 23-і прэзідэнт ЗША (1889—1893), унук прэзідэнта Уільяма Генры Гарысана. Нарадзіўся ў Норт-Бэндзе, Агая, а ў 21 год пераехаў у Індыянапаліс, штат Індыяна. Падчас грамадзянскай вайны ваяваў на баку ЗША ў чыне брыгаднага генерала ў XX корпусе Камберлендскай арміі. Пасля заканчэння вайны няўдала балатаваўся на пасаду губернатара Індыяны. У 1880 годзе быў абраны ў Сенат ЗША.
Высоўваючы кандыдатуру ў прэзідэнты ў 1888 годзе, Гарысан выказаўся ў сваёй пракламацыі за заступніцкую мытную сістэму і супраць іміграцыі пралетарыяў. Ён набраў менш галасоў выбаршчыкаў, чым яго апанент, прэзідэнт Гровер Кліўленд.
Адметнымі рысамі яго прэзідэнцтва лічацца прыняцце тарыфу Мак-Кінлі і Акта Шэрмана, а таксама федэральныя выдаткі, якія ўпершыню дасягнулі аднаго мільярда долараў. Дэмакраты ў Сенаце рэзка крытыкавалі гэтыя выдаткі. Актыўна абараняў выбарчыя правы афраамерыканцаў. З эканамічнага пункту гледжання праўленне Гарысана аказалася няўдалым; упартая барацьба вакол мытнага тарыфу не прывяла да паспяховага вырашэння.
Пры Гарысане ў Белым доме было праведзена электрычнасць, ён быў першым прэзідэнтам, які запісаў свой голас на фанограф, і апошнім прэзідэнтам, які насіў бараду ў час знаходжання на пасадзе.