Беларускі запражны конь
Выгляд
Беларускі запражны конь — парода коней, выведзеная ў канцы XIX ст. у заходніх абласцях Расійскай імперыі скрыжаваннем дробных коней паўночнага ляснога тыпу з буйнейшымі жарабцамі запражных і цяжкавозных парод. Жывёлы сярэдняга росту, вынослівыя, непатрабавальныя, працаздольныя.
Масці: гнядая, бурая, рудая, вараная, буланая. Сярэднія прамеры племянных жарабцоў (у см): вышыня 156, касая даўжыня тулава 158, абхоп грудзей 193; кабыл адпаведна 152, 156 і 192. Жывая маса жарабцоў 600—700 кг, кабыл 500—600 кг. Коні выкарыстоўваюцца на транспартных і палявых сельскагаспадарчых працах.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Г. Хитенков. Белорусская упряжная лошадь // Большая Советская Энциклопедия.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Беларускі запражны конь на Вікісховішчы |
- Белорусская упряжная лошадь Архівавана 13 сакавіка 2013.
- Byelorussian Harness Horse Архівавана 6 ліпеня 2011.