Перайсці да зместу

Беларускае культурна-асветнае таварыства (Бабруйск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Белару́скае культу́рна-асве́тнае тавары́ства ў Бабруйску дзейнічала ў 19171919 гадах. Заснавана па ініцыятыве мясцовай інтэлігенцыі (выкладчыкі Бабруйскай гімназіі М. В. Азбукін, В. Д. Дружчыц, супрацоўніца гарадской бібліятэкі Ю. В. Бібіла, свяшчэннік К. Давідовіч, М. І. Каліноўскі, Ф. Ляшэвіч, Ф. А. Чарнецкі і іншыя) з мэтай спрыяць уздыму культурнага і матэрыяльнага ўзроўню беларускага народа. У лекцыях, артыкулах, спецыяльных пракламацыях члены таварыства прапагандавалі ідэі нацыянальнага адраджэння беларускага народа, яго культуры і мовы, вялі палеміку з праціўнікамі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Таварыства выступала за стварэнне сістэмы нацыянальнай адукацыі, папулярызавала гісторыю, этнаграфію, мастацтва Беларусі[1].

Зноскі

  1. Беларускае культурна-асветнае таварыства ў Бабруйску // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 396.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Рудовіч, С. С. Беларускае культурна-асветнае таварыства / С. С. Рудовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. — С. 354—355.