Белае (возера, Брэсцкі раён)
Белае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,03 км |
Шырыня | 0,6 км |
Плошча | 0,5 км² |
Аб’ём | 0,0026 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,8 км |
Найбольшая глыбіня | 21,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 140 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бе́лае возера — возера ў Беларусі, Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, басейне Серадовай рэчкі, за 30 км на поўдзень ад Брэста.
Плошча паверхні 0,5 км². Найбольшая глыбіня 21,5 м. Даўжыня 1,03 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб’ём вады 2,6 млн м³. Плошча вадазбору 140 км², характэрна чаргаванне забалочаных паніжэнняў з дзюннымі градамі, большая частка пад лесам.
Катлавіна возера суфазійна-карставага тыпу, авальнай формы, выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы невысокія, пясчаныя, параслі лесам. Берагавая лінія слабазвілістая, берагі пясчаныя, з паўночнага боку сплавінныя. Дно да глыбіні 2 м складзена заіленымі пяскамі, глыбей выслана сапрапелем. У розных месцах катлавіны возера ёсць крыніцы, якія яго жывяць. Каналамі злучана з азёрамі Рагазнянскае і Чорнае.
Зарастае слаба, пераважна ў паўночнай і паўднёва-ўсходняй частцы, шырыня паласы расліннасці 5—10 м. Водзяцца лешч, краснапёрка, сом, шчупак, джгір, акунь, акліматызаваны карлікавы канадскі сомік.
Каля возера зона адпачынку, курорт і турбаза.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Навуменка Л. Б. Белае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Белае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 384. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)