Перайсці да зместу

Башар Асад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Башар Асад
араб. بشار الأسد‎‎
Башар Асад у траўні 2024 года
Башар Асад у траўні 2024 года
19-ы прэзідэнт Сірыі[d]
17 ліпеня 2000 — 8 снежня 2024
Папярэднік Abdul Halim Khaddam[d]

Нараджэнне 11 верасня 1965(1965-09-11)[1][2][…] (59 гадоў)
Род Assad family[d]
Бацька Хафез Асад
Маці Аніс Махлуф[d]
Жонка Асма Асад[d][4]
Дзеці Hafez Bashar al-Assad[d], Zain al-Assad[d] і Kareem al-Assad[d]
Веравызнанне алавіт[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[5] і military administration[d][5]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Баасісцкая Сірыя і Сірыя
Род войскаў Узброеныя сілы Сірыі, Syrian Arab Army[d] і Republican Guard[d]
Званне маршал
Камандаваў Узброеныя сілы Сірыі
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Башар Хафез аль-Асад (араб. بشار حافظ الأسد‎‎; нар. 11 верасня 1965(1965-09-11)[1][2][…], Дамаск[3]) — сірыйскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, 16-ы прэзідэнт Сірыі (2000—2024). Пераабраны ў 2007, 2014 і 2021 гадах.

Нарадзіўся 11 верасня 1965 года ў Дамаску ў сям’і камандуючага сірыйскімі ВПС і СПА брыгаднага генерала Хафеза Асада, які стаў пазней прэзідэнтам Сірыі.

Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў у элітным араба-французскім ліцэі «Хурыя» у Дамаску. У 1982 годзе завяршыў навучанне ў ліцэі і атрымаў ступень бакалаўра, а ў 1988 годзе з чырвоным дыпломам скончыў медыцынскі факультэт Дамаскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Урач-афтальмолаг», пасля чаго працаваў у ваенным шпіталі Тышрын ў прыгарадзе Дамаска.

У 1991 годзе (па іншых дадзеных — у 1992 годзе) з’ехаў на стажыроўку ў Вялікабрытанію — у афтальмалагічны цэнтр Western Eye Hospital пры бальніцы Святой Марыі, размешчанай у раёне Падынгтан ў Лондане. За мяжой Асад узяў сабе псеўданім, каб ніхто не ведаў, што ён сын сірыйскага прэзідэнта. Ён удзельнічаў у міжнародных навуковых сімпозіумах і аддаваў перавагу праводзіць час у коле сірыйскіх інтэлектуалаў. Акрамя афтальмалогіі, захапляўся інфарматыкай.

Першапачаткова сваім пераемнікам на пасадзе кіраўніка дзяржавы Хафез Асад бачыў свайго старэйшага сына Басіля, але той загінуў у 1994 годзе ў аўтакатастрофе. Пасля гібелі брата Башар вярнуўся ў Сірыю. Ён паступіў у ваенную акадэмію ў сірыйскім горадзе Хомс і ў 1995 годзе ў званні капітана ўжо камандаваў танкавым батальёнам, затым узначальваў Рэспубліканскую гвардыю. У студзені 1999 года яму было прысвоена званне палкоўніка.

На чале дзяржавы

[правіць | правіць зыходнік]

Хафез Асад памёр 10 чэрвеня 2000 года ад сардэчнай недастатковасці. На наступны дзень пасля смерці сірыйскага лідара выканаўца абавязкаў прэзідэнта Сірыі, першы віцэ-прэзідэнт Хадам прысвоіў Башару Асаду званне генерал-лейтэнанта і прызначыў яго вярхоўным галоўнакамандуючым арміі. Сірыйскі парламент змяніў канстытуцыю, знізіўшы мінімальны ўзрост кандыдата ў прэзідэнты з 40 да 34 гадоў адмыслова для абрання на гэтую пасаду Башара Асада.

20 чэрвеня на з’ездзе кіруючай партыі Баас Башар Асад быў абраны генеральным сакратаром і вылучаны адзіным кандыдатам у прэзідэнты, а праз тыдзень яго кандыдатура была адобрана парламентам. 10 ліпеня ў краіне прайшоў рэферэндум, па выніках якога Башар Асад быў абраны прэзідэнтам Сірыі, набраўшы 97,29 % галасоў.

27 мая 2007 года ў Сірыі прайшоў чарговы рэферэндум па перавыбранні Асада кіраўніком дзяржавы. У выбарчы бюлетэнь было ўключана толькі адно пытанне: «давяраеце вы кіраванне краінай Башару Асаду да 2014 года?». Па выніках рэферэндуму Башар Асад быў пераабраны на другі тэрмін, набраўшы 97,62 % галасоў.

Адхіленне ад улады

[правіць | правіць зыходнік]

8 снежня 2024 года, у сувязі з наступленнем паўстанцаў і падзеннем Дамаска, пакінуў Сірыю[6] і збег у Расію[7].

  • Богдан С., Пабеданосцава Кая А., Сірыя: сакрэт Асадаў // Наша гісторыя, № 2, 2018, с. 70 — 75. ISBN 2617—2305