Бацькаўшчына (Менск)
«Ба́цькаўшчына» — культурна-асветная арганізацыя, створаная ў ліпені 1918 года ў Менску паводле ініцыятывы Яфіма Бялевіча, Язэпа Варонкі (старшыня), Кастуся Езавітава (віцэ-старшыня), Пётры Крачэўскага, Кастуся Цвіркі-Гадыцкага, Язэпа Лёсіка і інш.
Першапачаткова мела назву «Прасвета». Разам з Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі, Народным беларускім тэатрам пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча наладжвала спектаклі і вечарыны, мастацкія выстаўкі. 3 дазволу Народнага сакратарыята Беларусі ўзяла пад часовае кіраўніцтва менскую губернскую друкарню, выдала «Карту БНР», але праз фінансавы крызіс не прадоўжыла выдавецкую дзейнасць. Спыніла працу ў снежні 1918 года.
У сакавіку 1919 года ў Гродне створаная новая арганізацыя «Бацькаўшчына», якая фактычна працягнула дзейнасць менскай арганізацыі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ляхоўскі У. «Бацькаўшчына» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.