Перайсці да зместу

Баркан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Баркан, Баракан[1] (італ.: barracano, араб.-перс. barrakan, ням.: berkan) — шарсцяная або паўшарсцяная тканіна на шаўковай аснове, падобная да драгету. У Вялікім Княстве Літоўскім выкарыстоўвалася для пашыву мужчынскага адзення, у XVIII стагоддзі — жаночых сукенак, а таксама для абіўкі мэблі, карэт, ольстраў  (руск.).

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.