Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года
Барацьба з тэрарызмам ў Іраку | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Іракскі канфлікт | |||
Дата | з 10 снежня 2017 | ||
Месца | Ірак | ||
Праціўнікі | |||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Барацьба з тэрарызмам ў Іраку (з 2017 года) — ваенныя аперацыі ўрадавых войскаў Ірака, Сіл народнай мабілізацыі і некаторых замежных сіл па выяўленні і знішчэнні ў Іраку тэрарыстычных груповак, у тым ліку спячых ячэек «Ісламскай дзяржавы». Баявыя дзеянні вядуцца ў правінцыях Кіркук, Анбар, Найнава, Дыяла, Багдад і інш. Ірак вядзе барацьбу сумесна з Сірыяй. Сама кампанія працягваецца з 10 снежня 2017 года, пасля разгрому ў Іраку асноўных сіл ІДІЛ[2][3]. Тады яна значна аслабела, страціўшы ўсе свае захопленыя тэрыторыі, а яе атрады перайшлі да падпольнай дзейнасці, час ад часу ажыццяўляючы пэўныя акцыі. У падобным становішчы знаходзяцца таксама іншыя суніцкія ісламісты і прыхільнікі Баас, што не толькі змагаюцца з праўрадавымі сіламі, але і ваююць паміж сабой і «Ісламскай дзяржавай». Сярод апанетаў апазіцыі таксама ёсць канфлікты. Непасрэдна паміж ЗША і праіранскімі групоўкамі перыядычна адбываюцца сутыкненні, што ў 2020 годзе амаль не прывяло да пачатку буйнамаштабнай вайны Штатаў з Іранам. Аднак у большасці ўдзел замежных сіл, у прыватнасці ЗША, абмяжоўваецца каардынацыяй дзеянняў і правядзеннем спецаперацый[4].
У арабамоўных і англамоўных крыніцах падзеі пасля 2017 года называюцца як «Іракскае паўстанне» або «Паўстанне ІДІЛ».
Баявыя дзеянні
[правіць | правіць зыходнік]2017
[правіць | правіць зыходнік]9 снежня 2017 армія Ірака зачысціла ад баевікоў ІД усю тэрыторыю краіны. Ірак абвясціў пра перамогу над тэрарыстамі, што лічыцца заканчэннем грамадзянскай вайны (2011—2017)[5]. Тым не менш, баевікі перайшлі да партызанскай вайны і ўзмацнілі тэрарыстычныя акцыі.
17 снежня ў выніку авіяўдару іракскіх ВПС па тунэлі тэрарыстаў ліквідаваны 17 баевікоў.
20 снежня радавы іракскай арміі загінуў і генерал-маёр атрымаў раненні на поўначы Ірака, калі іх аўтамабіль наехаў на фугас.
26 снежня ІД аб’явіла, што іх лідар, Абу Бакр аль-Багдадзі, гатовы вярнуцца ў Ірак для аднаўлення вайны супраць урадавых сіл. Ужо 29 снежня баевікі пачалі контрнаступленне ў Іраку. Па заяве курдскіх крыніц, яны разгарнулі масіраванае наступленне ў раёне гарадоў Хавіджа і Кіркук. Тэрарыстам атрымалася захапіць некалькі населеных пунктаў. Баевікі працягвалі атакаваць пазіцыі курдскага апалчэння Пешмерга на поўдзень ад Кіркука і горада Туз Хурмату. «Ісламская дзяржава» пачала наступленне на фоне хваляванняў, якія адбываліся ў дадзеных рэгіёнах паўночнага Ірака, што былі выкліканы канфрантацыяй Багдаду і курдскага Эрбіля[6]. 30 снежня джыхадзісты зрабілі засаду на дарозе і раптам атакавалі картэж; у выніку былі забіты некалькі высокапастаўленых вайскоўцаў і чыноўнікаў, а таксама больш за 20 ваенных і супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Акрамя гэтага, паступалі звесткі пра атаку ІД на поўдзень ад горада Самара; загінулі як мінімум 70 байцоў апалчэння.
2018
[правіць | правіць зыходнік]На 2018 год ІД ў Іраку, нягледзячы на паражэнне і страту кантролю над 99 % тэрыторый, усё яшчэ існавала — яна працягвала браць на сябе адказнасць за тэракты як у Іраку (яна праводзіла каля 75 нападаў у месяц; а спробы арганізацыі тэрактаў у кастрычніку ў іракскіх правінцыях Салахадзін і Кіркук былі высокія, як ніколі), так і іншых краінах. Так, амерыканскі аналітычны цэнтр CSIS паведаміў высновы свайго даследавання: ІД займаецца перагрупоўкай сіл у Іраку і ажыццяўляе пераход да партызанскай вайны[7].
Да пачатку 2019 г. групоўка «Ісламская дзяржава», праз два гады пасля страты свайго «халіфата», па інфармацыі курдскай разведслужбы «Зан’яры» і заходніх разведак, адраджалася на поўначы Ірака: актыўнасць групоўкі на поўначы Ірака расла вельмі хутка, назіралася развіццё складанай сеткі ячэек і адзначаўся рост колькасці нападаў у рэгіёне[8].
2019
[правіць | правіць зыходнік]1 кастрычніка 2019 года ў краіне пачалася хваля пратэстаў. На фоне масавых беспарадкаў у канцы кастрычніка адбыліся абстрэлы амерыканскіх ваенных аб’ектаў і тэрыторыі ля пасольства ЗША. Вынікам апошняга інцыдэнту стала гібель аднаго іракскага вайскоўца[9]. Ужо 8 лістапада ракетнай атацы падвергнулася ваенная база Каяра на паўднёвай ўскраіне Масула, дзе дыслакаваліся амерыканскія вайскоўцы: было выпушчана 17 некіравальных рэактыўных снарадаў калібра 122 мм. Увечары 17 лістапада некалькі ракет былі выпушчаны па «Міжнароднай зоне» ў цэнтры Багдада, дзе размешчаны пасольствы ЗША, іншых краін, урадавыя ўстановы.
Разам з гэтым павялічылася актыўнасць тэрарыстычных груповак. Так, 16 лістапада з’явіліся паведамленні пра тое, што ў Багдадзе на плошчы Тахрыр падчас акцый пратэсту адбыўся тэрарыстычны акт. Невядомымі баевікамі быў узарваны аўтамабіль, што прывяло да гібелі шасці пратэстуючых. Яшчэ трыццаць чалавек атрымалі траўмы[10]. 10 лістапада ад выбуху самаробнай бомбы пацярпелі пяцёра італьянскіх вайскоўцаў. 26 лістапада ў Багдадзе ў выніку трох тэрарыстычных актаў загінулі шасцёра чалавек[11].
29 лістапада адбыўся чарговы ракетны абстрэл «зялёнай зоны»[12].
30 лістапада ў Кіркуку прагрымелі тры выбухі, у выніку якіх шаснаццаць чалавек пацярпелі, у тым ліку некалькі вайскоўцаў[13].
9 снежня непадалёк ад міжнароднага аэрапорта Багдада ўпалі дзве ракеты. Адзначаецца, што ў аэрапорце прагучалі папераджальныя аб нападах сірэны[14]. Пазней высветлілася, што ракетнай атацы падвергнулася ваенная база каля аэрапорта, дзе ў выніку ўдару загінулі шэсць чалавек. Як паведамляецца, агонь вёўся з РСЗА «Кацюша»[15].
25 снежня ў выніку чатырох выбухаў у сталіцы паранены трынаццаць чалавек[16].
Між тым, адбылася эксалацыя канфлікту паміж ЗША і Іранам — краінамі, якія згулялі найбольшую ролю ў перамозе над ІД на тэрыторыі Ірака.
27 снежня 2019 абстрэляна амерыканскай базы К-1 у Іраку. ЗША ўсклалі адказнасць на апалчэнне «Катаіб Хезбала». 27 снежня амерыканскія ВПС разбамбілі пяць аб’ектаў «Катаіб Хезбала» і іншых шыіцкіх рухаў у Сірыі і Іраку. Затым, 31 снежня, адбылася атака на пасольства ЗША ў Багдадзе. Напад здзейснілі прыхільнікі «Катаіб Хезбала». Амерыканскі лідар Дональд Трамп усклаў адказнасць за гэта на Іран.
2020
[правіць | правіць зыходнік]3 студзеня 2020 ВПС ЗША атакавалі міжнародны аэрапорт Багдада, падчас чаго загінулі Касем Сулеймані — камандуючы атрадам «Кодс» іранскага Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі — і Абу Махдзі Аль-Мухандзіс — камандзір іракскай групоўкі шыіцкіх апалчэнцаў «Сілы народнай мабілізацыі».
8 студзеня Іран нанёс удар балістычнымі ракетамі па ваенна-паветранай базе Айн аль-Асад і ў Эрбілі на поўначы Ірака, дзе размешчаліся амерыканскія войскі. Бамбардзіроўка адбывалася двума хвалямі. За другім разам пацярпела трэцяя база ЗША — Кемп Кук. Адказнасць на сябе ўзяў Іранскі корпус вартавых рэвалюцыі. Адзначаецца, што спачатку былі выпушчаны больш за 10 ракет, а затым каля пяці[17]. Загінула, паводле іранскіх данных, 80 амерыканскіх ваенных[18].
14 студзеня амерыканская ваенная база Эт-Таджы на поўнач ад Багдаду падвергнулася ракетнай атацы. Па даных некаторых СМІ, па ваенных аб’ектах было выпушчана 8 ракет з сістэм залпавага агню, пры гэтым палова з іх разарвалася на тэрыторыі самой базы, астатнія — у яе ваколіцах. Не менш за трое іракцаў паранены. Вайскоўцы ЗША не пацярпелі. Аб’екту нанесены матэрыяльны ўрон[19].
12 студзеня база ВПС Ірака «Балада» ў правінцыі Салах-эд-Дзін (выкарыстоўваецца і амерыканскімі ваеннымі) абстраляна: было выпушчана па меншай меры пяць рэактыўных снарадаў установак «Кацюша». Гэта прывяло да ранення чатырох ваеннаслужачых ВПС Ірака, двое з іх — афіцэры; з амерыканскіх ваенных ніхто не пацярпеў[20]. 21 студзеня адбыўся ракетны абстрэл «зялёнай зоны» Багдаду; у выніку абстрэлу пацярпелых няма[21].
5 мая іракская разведка паведаміла аб тым, што ёй удалося затрымаць кіраўніка ІДІЛ аль-Хашэмі[22][23]. Але пазней аказалася, што гаворка пра іншага чалавека — Абдулу Кардашы[24].
Паводле звестак The New York Times, паўстанцкі рух ІДІЛ пачаў узмацняцца да сярэдзіны года, часткова праз тое, што іракскія сілы бяспекі адцягвалі рэсурсы для барацьбы з пандэміяй COVID-19[25].
Як стала вядома 12 ліпеня, калона з забеспячэннем для амерыканскай ваеннай базы была атакавана на поўдні Ірака паміж гарадамі Эс-Самаві і Дзіванія, якая накіроўвалася ў Басру. Аб загінуўшых або параненых не паведамлялася, як і пра нападнікаў[26].
24 ліпеня паблізу Багдаду чатырма ракетамі была абстраляна ваенная база. Ніхто з прысутных на яе тэрыторыі не пацярпеў. 27 ліпеня іншая база ў гэтым жа раёне падвергнулася ракетнаму ўдару, па прычыне чаго быў пашкоджаны верталёт. Ужо 28 ліпеня двое афіцэраў 7-й пяхотнай дывізіі былі забіты ў баі з неназванай групоўкай у правінцыі Анбар. Напад адбыўся, калі ваенныя патрулявалі ваколіцы недалёка ад горада Хіт, дзе былі заўважаны групы баевікоў. 30 ліпеня стала вядома аб абстрэле сталічнага аэрапорта[27].
У верасні ў Іраку з’явілася новая групоўка пад назвай «Сарай аль-Мунтакім» («Роты мсціўцаў»). Яе кіраўніцтва заявіла, што яны збіраюцца змагацца з амерыканцамі, а менавіта пачаць атакі на ваенныя калоны[28].
26 снежня ўчынены напады на чатыры транспартныя калоны, якія перавозілі грузы ў інтарэсах амерыканскага кантынгенту. ЗША часова прыпынілі перамяшчэнні войскаў і тэхнікі ў Іраку пасля росту колькасці нападаў на іх ваенныя канвоі[29].
2021
[правіць | правіць зыходнік]21 студзеня два тэрарыста-смяротніка ІД здзейснілі самападрыў ў цэнтры Багдаду, у ходзе чаго загінула звыш за 30 чалавек. Двайны тэракт адбыўся на шматлюдным рынку непадалёк ад плошчы Таяран у цэнтры горада. Пасля атакі былі мабілізаваны ўсе медыцынскія ўстановы горада і ўзмоцнены меры бяспекі, а службы бяспекі перакрылі дарогі, якія вядуць да так званай «зялёнай зоны» Багдаду, дзе знаходзяцца ўрадавыя ўстановы, пасольствы і міжнародны аэрапорт[30].
Праз два дні, 23 студзеня, прыкладна 11 байцоў 22-й брыгады «Аль-Хашд аш-Шаабі» загінулі і 18 атрымалі раненні, патрапіўшы ў засаду «Ісламскай дзяржавы» ў правінцыі Салах-эд-Дзін на поўначы краіны. Сярод загінулых у тым ліку камандзір брыгады[31].
15 лютага адбыўся ракетны абстрэл горада Эрбіль, дзе загінуў адзін грамадзянскі служачы ЗША, яшчэ пяцёра паранены. Таксама пацярпеў адзін амерыканскі ваеннаслужачы[32].
Раніцай 3 сакавіка восем ракет трапілі ў амерыканскую базы «Айн аль-Асад» у мухафазе Анбар. Па даных іранскага англамоўнага сайта PressTV, у выніку абстрэлу былі забіты двое і паранены шасцёра вайскоўцаў. Амерыканскі бок абверг інфармацыю аб гібелі ваенных, але пацвердзіў сам факт атакі[33].
18 лістапада іракскія вайскоўцы заявілі, што ў правінцыі Дыяла падчас выканання разведвальнай аперацыі ВПС ліквідавалі пяць баевікоў, якія мелі намер здзейсніць дыверсію — напад на падраздзяленне штаба Аб’яднанага аператыўнага камандавання. Гэтым падзеям папярэднічаў арышт аднаго з камандзіраў ячэйкі ІД «Аль-Фарук». Адзначаецца, што баевікі «Аль-Фарук» падпалілі сем танкаў на дарозе, якая злучае населеныя пункты Эль-Махмудзія і Эль-Хасва, а таксама ўчынілі выбух, у выніку якога загінулі чатыры мірныя жыхары[34].
Увечары 27 лістапада ў раёне Калаё ў правінцыі Дыяла байцы ІД напалі на курдскае апалчэнне. У выніку нападу загінула 5 членаў Пешмергі, яшчэ 4 чалавекі атрымалі раненні. Таксама на прыдарожнай бомбе падарваўся аўтамабіль пешмергаўцаў з падмацаваннем. Увечары 28 лістапада баевікі «Ісламскай дзяржавы» напалі на кантрольна-прапускны пункт у Кіфры ў той жа правінцыі. Напад быў адбіты[35].
2022
[правіць | правіць зыходнік]21 студзеня атрады ІДІЛ атакавалі армейскую базу ў Дыяле. Загінула 11 вайскоўцаў[36]. 18 снежня ў выніку выбуху ў г. Кіркук загінулі 9 паліцыянтаў[37].
2023
[правіць | правіць зыходнік]За год загінула 281 баевік, 61 сілавік і 3 французскіх вайскоўцаў[38].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б References: Griffis, Margaret. 7,201 Killed in Iraq During 2018, Lowest Since US Invasion . Antiwar.com Original (2 студзеня 2019). Праверана 11 жніўня 2021.Iraq Yearly Roundup: 3,092 People Were Killed in 2019 . Antiwar.com Original (2 студзеня 2020). Праверана 11 жніўня 2021.Iraq Yearly Roundup: 1,942 Killed During 2020 . Antiwar.com Original (1 студзеня 2021). Праверана 11 жніўня 2021.Iraq Yearly Roundup: 1,625 Killed During 2021 . Antiwar.com Original (1 студзеня 2022). Праверана 1 студзеня 2022.Iraq Monthly Roundup: 125 Killed in January . Antiwar.com Original (31 студзеня 2022). Праверана 31 студзеня 2022.Iraq Monthly Roundup: 142 Killed in February . Antiwar.com Original (28 лютага 2022). Праверана 28 лютага 2022.Iraq Monthly Roundup: 97 Killed During March . Antiwar.com Original (31 сакавіка 2022). Праверана 31 сакавіка 2022.Iraq Monthly Roundup: 173 Killed During April . Antiwar.com Original (1 мая 2022). Праверана 1 мая 2022.Iraq Monthly Roundup: 165 Killed in June . Antiwar.com Original (1 ліпеня 2022). Праверана 1 ліпеня 2022.Iraq Monthly Roundup: 196 Killed During May . Antiwar.com Original (1 чэрвеня 2022). Праверана 1 ліпеня 2022.Iraq Monthly Roundup: 112 Killed . Antiwar.com Original (31 ліпеня 2022). Праверана 31 ліпеня 2022.Iraq Monthly Roundup: 168 Killed . Antiwar.com Original (1 верасня 2022). Праверана 1 верасня 2022.Iraq Monthly Roundup: 179 Killed during September . Antiwar.com Original (30 верасня 2022). Праверана 30 верасня 2022.Iraq Monthly Roundup: 105 Killed in October . Antiwar.com Original (31 кастрычніка 2022). Праверана 31 кастрычніка 2022.Iraq Monthly Roundup: 95 Killed . Antiwar.com Original (30 лістапада 2022). Праверана 30 лістапада 2022.Iraq Annual Roundup: 1,681 Killed in 2022 . Antiwar.com Original (1 студзеня 2023). Праверана 1 студзеня 2023.Iraq Monthly Roundup: 49 Killed . Antiwar.com Original (1 лютага 2023). Праверана 1 студзеня 2023.(недаступная спасылка)
- ↑ Победа над ИГ* в Ираке не означает конца борьбы с терроризмом, считают США (руск.). РИА Новости (9 снежня 2017). Праверана 12 студзеня 2019.
- ↑ Постигиловское восстание в Ираке набирает обороты .
- ↑ https://youtu.ru/tQPQ0sod71A(недаступная спасылка)
- ↑ Премьер-министр Ирака заявил о полной победе над ИГ* (руск.). РИА Новости (9 снежня 2017). Праверана 8 студзеня 2019.
- ↑ Алексей Громов. ИГ начало крупное наступление в Ираке(недаступная спасылка). Федеральное агентство новостей No.1. Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2018. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ Почему Ирак отторг демократию по-американски (руск.). vz.ru. Праверана 18 студзеня 2019.
- ↑ «Аль-Каида на стероидах». Курдская разведка предупреждает о возрождении ИГ в Ираке // Русская служба Би-би-си, 23 декабря 2019
- ↑ У посольства США в Ираке упал снаряд — Lenta.ru, 30 октября 2019
- ↑ Автомобиль подорвали в толпе протестующих в Ираке, много жертв — Свободная пресса, 16 ноября 2019
- ↑ Шесть человек погибли в результате трёх взрывов в Багдаде // RT, 26 ноября 2019
- ↑ [1]
- ↑ Взрывы в иракском Киркуке: пострадали 16 человек // Радио Sputnik, 30 ноября 2019
- ↑ Источник: две ракеты упали у аэропорта Багдада //RT, 9 декабря 2019
- ↑ В Багдаде из-за ракетного обстрела базы пострадали шестеро военных // РИА Новости, 9 декабря 2019
- ↑ В Багдаде в результате взрывов пострадали 13 человек, сообщил источник
- ↑ Иран разбомбил военные базы США в Ираке: Трамп в ярости. Все детали
- ↑ Иранское ТВ: В результате ракетной атаки на базы США погибли 80 человек — Наша ніва, 8 января 2020
- ↑ Па ваеннай базе ЗША ў Іраку нанеслі ракетны ўдар — Белтэлерадыёкампанія, 15 студзеня 2020
- ↑ Госдеп потребовал от Ирака наказать виновных в атаке на авиабазу Балад // Взгляд, 13 января 2020
- ↑ В результате обстрела «зеленой зоны» Багдада пострадавших нет // Вести.ру, 21 января 2020
- ↑ Иракская разведка заявила об аресте лидера "Исламского государства" (руск.). svoboda.org. Радио "Свобода" (20 мая 2020). Праверана 21 мая 2020.
- ↑ Naar, Ismaeel. Iraq arrests ISIS leader Abdulnasser al-Qirdash said to be al-Baghdadi’s successor (англ.). english.alarabiya.net. Аль-Арабия (20 мая 2020). Праверана 21 мая 2020.
- ↑ ArLuther Lee. Suspected Islamic State terrorist leader arrested in Iraq, reports say (англ.). ajc. Праверана 3 лістапада 2020.
- ↑ ISIS Attacks Surge in Iraq Amid Debate on U.S. Troop Levels (10 чэрвеня 2020).
- ↑ СМИ: Автоколонна базы снабжения США атакована на юге Ирака // Russia Today, 12 июня 2020
- ↑ [2]
- ↑ Пост Пра стварэнне групоўкі з пабліка Anti Daesh у ВК
- ↑ Сегодня в Ираке произведены нападения на четыре транспортные колонны // Iranian Military Portal (сообщество в ВК), 26 декабря 2020
- ↑ В центре Багдада произошел двойной теракт // Lenta.ru, 21 ноября 2021
- ↑ Террористы вернулись в Багдад // Газета «Коммерсантъ» № 11/П от 25.01.2021, стр. 6
- ↑ При ракетном обстреле в Эрбиле погиб один человек // ТАСС, 16 февраля 2021
- ↑ Иранский сайт: удар по американцам в Ираке был ответом на атаку на востоке Сирии Newsru.co.il, 3 марта 2021
- ↑ В Ираке заявили о ликвидации пяти боевиков ИГ
- ↑ «Исламское государство» призналось в нападении на иракских курдских ополченцев
- ↑ Eleven Iraqi soldiers killed in overnight attack on army base by IS group . France 24 (21 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы March 1, 2022. Праверана January 22, 2022.
- ↑ At least nine police killed in blast near Iraq's Kirkuk (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2022. Праверана 18 снежня 2022.
- ↑ Griffis, Margaret. Iraq Yearly Roundup: 757 Killed During 2023 (англ.) . Antiwar.com (2 студзеня 2024). Праверана 4 сакавіка 2024.