Аўраам Лемпель
Аўраам Лемпель | |
---|---|
іўр.: אברהם למפל | |
Дата нараджэння | 10 лютага 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 2023[1] (86 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | крыптограф, спецыяліст у галіне інфарматыкі, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | электратэхніка і тэорыя інфармацыі |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Israel Cederbaum[d][2] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўраам Лемпель (іўр.: אברהם למפל; 10 лютага 1936, Львоў — 4 лютага 2023) — ізраільскі спецыяліст у галіне інфарматыкі, прафесар.
Нарадзіўся ў 1936 годзе ў Львове. У 1959 годзе перабраўся з Польшчы ў Ізраіль. У 1977 годзе разам са сваім калегам, прафесарам Якавам Зівам, апублікаваў LZ7, першую версію алгарытму Лемпеля-Зіва, а ў 1979 годзе — другую версію, 79LZ.
Абедзве версіі паслужылі асновай для тэхналогій сціскання, такіх як TIFF, PNG, ZIP і GIF, а таксама сыгралі цэнтральную ролю ў фарматах PDF (для дакументаў) і MP3 (для музыкі).
Алгарытм, распрацаваны Лемпелем і Зівам, дазваляе сціскаць даныя без страт і не патрабуе папярэдняга ведання статыстычных уласцівасцей даных. Многія тэхналогіі сціскання, якія выкарыстоўваюцца ў інтэрнэце ў прыладах памяці, камп’ютарах і сродках сувязі, былі распрацаваныя на аснове гэтага алгарытму.
Памёр у 2023 годзе.
Зноскі