Асвята
Выгляд
Асвята | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 134,2 м |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,45 км |
Плошча | 0,52 км² |
Аб’ём | 0,00099 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,71 км |
Найбольшая глыбіня | 6,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 0,9 м |
Басейн | |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Асвя́та — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзісна, за 15 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 5,2 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Алашкі Вялікія, на балоце Мох.
Плошча паверхні возера 0,52 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,45 км, даўжыня берагавой лініі 3,71 км. Найбольшая глыбіня 6,2 м, сярэдняя 0,9 м. Аб’ём вады 0,99 млн м³.
Возера знаходзіцца ў балоцістай мясцовасці. Катлавіна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі нізкія, тарфяністыя з балотнай расліннасцю. Возера дыстрофнае. Зарастае. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у раку Дзісна.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 204. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 141.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)