Аршанская газета
«Аршанская газета» | |
---|---|
Тып | газета |
Галоўны рэдактар | Настасся Аляксандраўна Турок |
Заснавана | 1917 |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць | тры разы на тыдзень |
Галоўны офіс | Орша, вул. Аляксандра Герцэна, 4а. |
Тыраж | 3500 |
Вэб-сайт | orshanka.by |
Аршанская газета — раённая газета Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1917 года. Заснавальнікі: Аршанскі раённы выканаўчы камітэт і Аршанскі раённы Савет дэпутатаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачынала яна як «Известия рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Оршанского района». Першы нумар газеты выйшаў 14 мая 1917 года. У лютым 1918 года ў сувязі з набліжэннем нямецкіх войскаў да Оршы выхад газеты на кароткі час спыніўся. У сакавіку 1918 «Известия» былі адноўлены.
3 кастрычніка 1918 года замест «Известий» пачынае выдавацца новая газета «Набат», якая выходзіла на 4 палосах малога фармату з перыядычнасцю выхаду штодзённа, акрамя нядзелі.
3 1 мая 1921 года ў сувязі з заканчэннем грамадзянскай вайны выданне «Набата» спыняецца і пачынае выходзіць газета «Известия». У сувязі з уваходжаннем Аршанскага павета ў склад Смаленскай губерні[удакладніць] РСФСР з 1923 года выданне «Известий» спыняецца.
У 1924 годзе Орша вяртаецца ў склад БССР і 26 верасня 1925 года выйшаў пробны, так званы «нулявы нумар» газеты «Камуністычны шлях». Газета спачатку выдавалася на рускай і беларускай мовах, але паступова перайшла толькі на беларускую. Фармат — 4 паласы на аркушах вялікага памеру, перыядычнасць выхаду — 2 разы на тыдні (у чацвер і нядзелю), наклад 3500 асобнікаў.
У кастрычніку 1930 года па невядомых прычынах выхад «Камуністычнага шляху» спыняецца. 3 другой паловы кастрычніка пачынае выходзіць новая газета «Змычка». Фармат — 4 паласы на вялікіх аркушах, перыядычнасць выхаду — 3 разы ў 10 дзён.
У сакавіку 1931 года газета «Змычка» была перайменавана ў «Ленінскі прызыў», назва якой існавала да 1991 года. У 1991 годзе «Ленінскі прызыў» стаў «Аршанскай газетай»[1].
У «Аршанскай газеты» пачыналі свой жыццёвы і творчы шлях такія вядомыя беларускія пісьменнікі, як У. Корбан, У. Караткевіч, Я. Васілёнак, А. Міронаў, М. Садковіч, А. Стаховіч, Я. Сіпакоў, Л. Калодзежны[2].
Рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- Настасся Аляксандраўна Турок.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аршанская газета // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / тэкст Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. — С. 8.
- Аршанская газета // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / тэкст Л. Д. Мышленак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2004. — С. 8.
- Аршанскай газеце — 95 // Аршанская газета. — 2012. — 30 чэрв. — С. 6.
- На острие пера // Аршанская газета. — 2012. — 5 студз. — С. 3.
- Наша гісторыя: Аршанскай газеце — 85 // Аршанская газета. — 2001. — 6 снеж. — С. 1-2.
- Николайчук, А. Про себя… любимых / А. Николайчук // Аршанская газета. — 2001. — 5 мая. — С. 1-2.