Аркадзь Тарасавіч Кобрусеў
Аркадзь Тарасавіч Кобрусеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | СССР → Беларусь |
Адукацыя | |
Партыя | КПСС |
Член у | Савет Рэспублікі (2000–2008) |
Род дзейнасці | аграном, дырэктар саўгаса |
Месца працы | сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Брылёва» |
Бацька | Тарас Сцяпанавіч Кобрусеў |
Узнагароды |
Аркадзь Тарасавіч Кобрусеў (нар. 24 ліпеня 1937, пас. Івашкова Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці) — савецкі і беларускі гаспадарчы і палітычны дзеяч, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1985). Герой Сацыялістычнай Працы (1988).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 ліпеня 1937 года ў пасёлку Івашкова (цяпер у складзе в. Новая Гусявіца) Уваравіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і калгаснікаў. Беларус. Бацька — Тарас Сцяпанавіч Кобрусеў — заслужаны механізатар сельскай гаспадаркі БССР (1967).
Працоўную дзейнасць пачаў у 1956 годзе калгаснікам калгаса імя Леніна Уваравіцкага раёна. Удзельнічаў у асваенні цалінных зямель Казахскай СССР. Пазней працаваў інструктарам, сакратаром Уваравіцкага райкама ЛКСМБ. У 1963 годзе завочна скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію (аграном-эканаміст)[1].
З 1963 года — старшы эканаміст па працы і заработнай плаце Рэчыцкага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, з чэрвеня 1964 года — інспектар-арганізатар Гомельскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, з лютага 1965 года — намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Гомельскага райвыканкама, са снежня 1969 года — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і адначасова намеснік старшыні Гомельскага райвыканкама[1].
У кастрычніку 1979 года ўзначаліў саўгас «Брылёва» ў в. Мічурынская Гомельскага раёна, якім кіруе дагэтуль. На працягу дзесяці гадоў ён не толькі вывеў прадпрыемства з крызіснага стану, але і рэфармаваў гаспадарку, правёў тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці, ініцыяваў выпуск новых відаў прадукцыі і ўкараніў перадавыя метады арганізацыі працы ў жывёлагадоўлі. У 1984 годзе скончыў узвядзенне цяплічнага камбінату. У аграгарадку Мічурынская разгарнуў маштабнае жыллёва-культурнае будаўніцтва. Заснаваў кансервавы завод «Брылёва», на якім функцыянуе першы ў краіне цэх па перапрацоўцы спаржавай фасолі і зялёнага гарошку з участкам замаразкі гародніны, нацэлены на імпартазамяшчальную вытворчасць[2].
У складаных эканамічных умовах перабудовы прадпрыемства ўстойліва дасягала высокіх вытворчых паказчыкаў[1]. На працягу многіх гадоў саўгас займаў першыя месцы ў Беларусі па ўраджайнасці гародніны адкрытага грунту і вытворчасці малака. У 2011 годзе быў сабраны рэкордны ўраджай гародніны — 10700 т, а сярэдні ўдой малака на карову падняўся з 8308 кг/год (2010) да 9372 кг/год (2015).
Заслугі кіраўніка і працаўнікоў саўгаса «Брылёва» адзначаны неаднаразовым удзелам у ВДНГ СССР і атрыманымі там медалямі і дыпломамі. У 1985 годзе А. Т. Кобрусеву прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР», у 1988 годзе «за выбітныя вынікі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на аснове асваення інтэнсіўных тэхналогій і перадавых метадаў працы ў земляробстве і жывёлагадоўлі, і праяўленую працоўную доблесць» ён удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.
Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога, Гомельскага раённага, Красненскага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў (2000—2008). Член Прэзідыума абласнога грамадскага аб’яднання ветэранаў. Дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу (2016).
На пачатак 2021 года Аркадзь Тарасавіч Кобрусеў быў апошнім у краіне Героем Сацыялістычнай Працы, які працаваў[2].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2017)[3], двума ордэнамі Леніна (1982, 1988), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1973), ордэнам «Знак Пашаны» (1976), залатым медалём «Серп і Молат», медалямі «За доблесную працу» у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна, «За асваенне цалінных земляў», «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» (2019). Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001, 2022[4]), ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, дзве ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзве ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 2011 годзе ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін Гомельскага раёна»[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Ганаровыя грамадзяне Гомельскага раёна (недаступная спасылка). Гомельскі раённы выканаўчы камітэт. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 16 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Директор КСУП «Брилево» Аркадий Кобрусев награжден нагрудным знаком «За заслугі ў сельскай гаспадарцы» (руск.)(недаступная спасылка). Гомельский районный исполнительный комитет (19 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 16 кастрычніка 2021.
- ↑ Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (18 снежня 2017). Праверана 16 кастрычніка 2021.
- ↑ Распараджэнне № 34рп ад 22 лютага 2022 г. «Аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020. / Аўт.-склад.: А. Э. Вярцінскі, Н. А. Карповіч, С. В. Савіцкая, А. Г. Чурсін; пад агул. рэд. Г. В. Навіцкага, В. А. Папова. — Мн.: БЕЛТА, 2008. — 312 с.: іл. — С. 181.
- Кобрусев Аркадий Тарасович // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2012. — Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Книга 1. Aбрамов — Липово. — 398 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0617-8. — С. 327
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аркадзь Тарасавіч Кобрусеў на сайце «Беларусь у асобах і падзеях» (бел.)
- Аркадзь Тарасавіч Кобрусеў Архівавана 26 верасня 2020. на сайце Савета Рэспублікі (руск.)
- Аркадий Кобрусев — единственный в стране Герой Социалистического Труда, который по-прежнему в рабочем строю // СБ. Беларусь сегодня (руск.)
- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Узнагароджаныя медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі БССР
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Дырэктары саўгасаў
- Функцыянеры УЛКСМ
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў
- Ганаровыя грамадзяне Гомельскага раёна
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Члены КПСС
- Дэпутаты Гомельскага раённага Савета дэпутатаў