Перайсці да зместу

Аперацыя Мінск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аперацыя Мінск
Асноўны канфлікт: Польска-савецкая вайна
Дата пачатак жніўня, 1919 года
Месца Мінскія ваколіцы
Вынік Перамога польскага войска
Праціўнікі
Сцяг Польшчы Польшча Сцяг РСФСР (1918—1937) РСФСР
Сцяг Літбела Літоўска-Беларуская ССР
Камандуючыя
Сцяг Польшчы Станіслаў Шаптыцкі Сцяг РСФСР (1918—1937)
Сілы бакоў
14 000 салдат
40 гармат
?
Страты
? ?

Аперацыя Мінск — польскі наступ на тэрыторыі Беларусі, які скончыўся захопам палякамі Мінску 8 жніўня 1919.

Улетку 1919 пасля поспеху польскіх войскаў у некалькіх сутычках з войскамі Савецкай Расіі, абодвум бакам спатрэбіўся час, для рэарганізацыі сваіх сіл і канцэнтрацыі войскаў. Аднак польскае кіраўніцтва вырашыла, што яны павінны зрабіць яшчэ адзін удар па бальшавіках, карыстаючыся з польскага наступу. Мэтай была 16 армія з камандваннем у Мінску. Гэта б дазволіла знішчыць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне савецкіх войскаў, пасля ўзяцця кантролю над чыгункай у раёне Мінску.

4 ліпеня польскія войскі (Літоўска-Беларускі фронт) начале генерала Станіслава Шаптыцкага захапілі Маладзечна. Пасля камандуючы фронтам спыніў наступ, каб перагрупаваць і папоўніць ваенныя сілы. Гэтым скарысталіся бальшавікі і паспрабавалі вярнуць Маладзечна. 17 ліпеня атакў распачалі 52-я і 5-я стралковыя савецкія дывізіі. Польскія войскі адбілі суперніка і сіламі — 41-га і 42-га палкоў пяхоты і часткі 2-га палка пяхоты легіянераў — распачалі контратаку і выйшлі на лінію ЗаслаўеПаперняБеларучча. Генерал Шаптыцкі ізноў прыпыніў свой наступ чакючы падыходу падмацавання — Велікапольскай групы.

Паводле польскага плана Мінск абхопліваўся шырокімі абцугамі. 8 жніўня 2 дывізія пяхоты легіянераў у складзе: 12 000 пяхоты, 2000 кавалерыі і 40 гармат, абароненая на поўначы і паўночным усходзе 1-й Дывізіяй Пяхоты Легіянераў, пачала наступ на Мінск з паўночнага захаду, Велікапольская група з паўднёвага захаду. 15 уланскі полк атрымаў задачу рэалізацыі перарэзаць чыгунку Мінск — Барысаў. На Мінск рушылі дзве дывізіі выдзеленыя з 2ДПЛ: 2 і 3 батальёны 4-га палка пяхоты легіянераў начале маёра Станіслава Тэсара і групы маёра Стывена Джозафа ў сладзе 1-га батальёна 2-га палка пяхоты легіянераў узмоцненага штурмавым батальёнам з 2, 3 і 4-га Палкоў пяхоты легіянераў. Штурмавы батальён быў самым паспяховым, і ў 10:00 увайшоў у прадмесце Мінска. Палякі змагаючыся з савецкай пяхотай, якую падтрымлівалі браневікі, каля 12:00 занялі заходнюю частку горада і ўзарвалі чыгуначныя рэйкі на Бабруйск. Да вечара польскія войскі ўварваліся ў горад. Бальшавіцкія войскі панеслі цяжкія страты. Палякі захапілі ў палон каля 500 палонных, захапілі 8 паравозаў, 90 вагонаў якія рускія не паспелі эвакуіраваць. 8 жніўня ў вечары Саветы здалі Мінск палякам.

Гэты поспех дазволіў палякам значна пасунуць лінію фронту да канца жніўня, калі Юзаф Пілсудскі не выдаў загад, які забараніў наступ у сувязі з захопам на гэтым участку фронту ўсіх важных для Польшчы земляў.

Польская ўлётка да мясцовага насельніцтва
  • Norman Davies, "Biały Orzeł, Czerwona Gwiazda", Wydawnictwo: Znak 2006, ISBN 83-240-0749-0
  • J. Odziemkowski, Leksykon wojny polsko-rosyjskiej 1919-1920, wyd. RYTM Warszawa 2004.