Аньяльскі саюз
Выгляд
Анья́льскі саюз (шведск.: Anjalaförbundet) — палітычная групоўка афіцэраў шведскай арміі (113 афіцэраў-дваран), якая выступіла ў 1788 годзе супраць абсалютызму караля Густава III.
12 жніўня 1788 года ў мястэчку Аньяла (Паўднёвая Фінляндыя) яны склалі «Дэкларацыю аньяльскіх канфедэратаў», або «Умову фінскай арміі», дзе патрабавалі ад караля спыніць распачатую ім без згоды парламента вайну з Расіяй, уступіць з ёю ў перагаворы аб міры, вярнуцца да канстытуцыйнага праўлення.
Частка афіцэраў дамаглася дзяржаўнага аддзялення Фінляндыі ад Швецыі.
Удзельнікісаюза ўступілі ў кантакт з расійскім урадам.
Не атрымаўшы падтрымкі ў Швецыі і Пецярбургу, Аньяльскі саюз распаўся восенню 1788 года, яго ўдзельнікі арыштаваны і асуджаны.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.
Аньяльскі саюз на Вікісховішчы |