Перайсці да зместу

Антоніа Дзі Натале

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Антоніа Дзі Натале
Агульная інфармацыя
Мянушка Тота
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1977(1977-10-13)[1][2] (47 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 170 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1994—1996 Сцяг Італіі Эмпалі
Клубная кар’ера[* 1]
1996—2004 Сцяг Італіі Эмпалі 159 (49)
1997—1998   Сцяг Італіі Іперцола 33 (6)
1998   Сцяг Італіі Варэзэ 4 (0)
1998—1999   Сцяг Італіі В'ярэджа 25 (12)
2004—2016 Сцяг Італіі Удзінезэ 385 (191)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2012 Сцяг Італіі Італія 42 (11)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 верасня 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антоніа Дзі Натале (італ.: Antonio Di Natale; нар. 13 кастрычніка 1977, Неапаль, Італія) — былы італьянскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Італіі (2002—2012). Універсальны нападнік, які можа згуляць на любым месцы на лініі нападзення. Ён адрозніваецца сваім дрыблінгам, хуткасцю і здольнасцю забіваць і ствараць галавыя моманты.

Дзі Натале з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Эмпалі». Доўга гуляў у арэндзе ў іншых клубах, пакуль не здолеў замацавацца ў аснове. За 8 гадоў забіў за клуб 49 мячоў. У 2004 годзе «Эмпалі» вылецеў з Серыі A, і Дзі Натале перайшоў ва «Удзінезэ», а таксама пачаў гуляць за зборную Італіі. Неўзабаве Антоніа стаў капітанам клуба. 5 лютага 2011 года ў хатнім матчы супраць «Сампдорыі» Антоніа забіў свой 100-ы мяч за «Удзінезэ» у матчах Серыі A, калі на 40-й хвіліне атрымаў пас на выхад ад Алексіса Санчэса, адарваўся ад апекі Масіма Вольты і Стэфана Лукіні і прасунуў мяч у процілеглы ад Джанлукі Курчы вугал[3].

У сезоне 2010/11 Дзі Натале стаў найлепшым бамбардзірам італьянскага першынства, забіўшы 28 галоў у 36 гульнях, з паказчыкам 0,78 галоў за гульню. Гэта быў трэці працэнт паводле такога паказчыку ў Еўропе, пасля паказчыкаў Крыштыяну Раналду і Ліянеля Месі.

Пакінуў «Удзінезэ» ўлетку 2016 года і пазней у тым жа годзе абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

У зборнай Італіі дэбютаваў у 2002 годзе ў матчы супраць каманды Турцыі. На Еўра-2008 Дзі Натале запомніўся нерэалізаваным пенальці ў чвэрцьфінале супраць іспанцаў.

Зноскі

  1. Antonio Di Natale // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ANTONIO DI NATALE // Argentine Soccer Database
  3. Ди Натале забил свой 100-й гол за "Удинезе" в серии А Архівавана 8 лютага 2011.. championat.ru