Аннемары Хубер-Хоц
Аннемары Хубер-Хоц | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Франсуа Кушпен | ||||||
Пераемнік | Карына Казанова | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 жніўня 1948 |
||||||
Смерць |
1 жніўня 2019[1] (70 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аннемары Хубер-Хоц (ням.: Annemarie Huber-Hotz, 16 жніўня 1948, Баар, кантон Цуг, Швейцарыя -1 жніўня 2019) — федэральны канцлер Швейцарыі з 1 студзеня 2000 па 31 снежня 2007 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хубер-Хоц скончыла пачатковую і сярэднюю школу ў Баары і гімназію ў Цузе. Затым яна вывучала сацыялогію, этналогію і палітычныя навукі ва ўніверсітэтах Берна, Упсалы (Швецыя) і ў Інстытуце міжнародных даследаванняў у Жэневе.
У 1976—1977 гадах вывучала прасторавае планаванне ў кантоне Цуг. У 1978—1981 гадах працавала ў прэс-службе Генеральнага сакратарыята парламента Швейцарыі. У 1981—1992 гадах працавала ў сакратарыяце Савета кантонаў Швейцарыі. У 1989—1992 гадах — дырэктар Навуковай службы парламента. У 1992—1999 гадах — генеральны сакратар Федэральнага сходу. У 2000—2007 гадах = федэральны канцлер Швейцарыі. У 2011—2019 гадах — прэзідэнт швейцарскага Чырвонага Крыжа і віцэ-прэзідэнт ex-officio Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.