Анатоль Пятровіч Панамароў
Анатоль Пятровіч Панамароў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лістапада 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Анатоль Пятровіч Панамароў (нар. 27 лістапада 1945, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. З 1969 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплекс жылых дамоў з убудаванымі крамамі, прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання і Цэнтральная плошча па вул. Горкага (1975), аўтавакзал (1984; у сааўтарстве з У. Мацяшам, А. Нічкасавым) у Бабруйску, Рэспубліканскі цэнтр па ахове здароўя маці і дзіцяці (1985, у сааўтарстве з Уладзімірам Мацяшам), комплекс дзіцячай інфекцыйнай бальніцы (1988) у Мінску, комплекс СПТВ у Крычаве Магілёўскай вобласці (1988), санаторый «Радон» Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, прафілакторый у в. Чыркавічы завода штучнага валакна (1989) у Светлагорску, аўтар 108-кватэрнага жылога дома па вул. Піянерскай у Магілёве.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны дыпломам I ступені і медалём СА БССР за праект аўтавакзала ў Бабруйску (1986), 2-я прэмія за мемарыял партызанскай славы ў пас. Крыжоўка Мінскага раёна (1978) на рэспубліканскіх конкурсах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пономарев Анатолий Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)