Аляксандр Тамашавіч Скірмунт
Выгляд
Аляксандр Тамашавіч Скірмунт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1793[1] | ||||||
Смерць | 1845[1] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Скірмунты | ||||||
Бацька | Тамаш Скірмунт | ||||||
Жонка | Гартэнзія з Ордаў[d] | ||||||
Дзеці | Гелена Скірмунт |
Аляксандр Скірмунт (1793—1845[2]) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў 1794 годзе ў сям’і Тамаша Скірмунта, харунжага пінскага. Меў брата Адама, маршалка павятовай шляхты[3].
Пінскі павятовы маршалак[4], харунжы пінскі (1815)[3].
У 1820 г. з братам Адамам падзяліў бацькаўскі маёнтак у Плотніцы, уладальнік маёнткаў Чарвенічы (489 душ у 1815), Рум ды інш. (1 255 душ у 1834)[3]. Заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Радчыцку.
Памёр у 1845 годзе. Пахаваны ў Радчыцку каля царквы, магіла захавалася.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Гартэнзій Міхайлаўнай з Ордаў (1808—1894), сястрой мастака Напалеона Орды. З ёй меў дачку Гелену (1827—1874), мастачку[3]. Гартэнзія пахавана побач з дачкой на Старых могілках у Пінску.
Зноскі
- ↑ а б надмагілле
- ↑ Гарадная 1592-1863. Кроніка літоўскага мястэчка (руск.). Праверана 26.11.2016.
- ↑ а б в г Смалянчук, А. Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю / Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — 700 с. — ISBN 978-985-23-0016-2.
- ↑ 1835. Гарадная выйграла суд у Скірмунта (руск.). Праверана 26.11.2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Смалянчук, А. Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю / Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — 700 с. — ISBN 978-985-23-0016-2.