Аляксандр Рыгоравіч Коган
Аляксандр Рыгоравіч Коган | |
---|---|
руск.: Александр Григорьевич Коган | |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1929 (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксандр Рыгоравіч Ко́ган[1] (нар. 12 сакавіка 1929, Прылукы, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1985). Ганаровы доктар Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна (2004).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі тэкстыльны інстытут (спецыяльнасць «Прадзенне бавоўны», 1954; аспірантура, 1966; дактарантура, 1982).
Працаваў у эвакуацыйным шпіталі № 1648 (Курск; 1943—1944), на фабрыцы «Знамя труда» (Кастрама; 1954—1957), Прылуцкай панчошнай фабрыцы імя 8 Сакавіка (1957—1958), Прылуцкай прадзільнай фабрыцы (1958—1968, галоўны інжынер), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1968, кафедра прадзення натуральных і хімічных валокнаў, загадчык кафедры; з 2015 — факультэт вытворчых тэхналогій, кафедра «Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў», прафесар).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Стваральнік навукова-педагагічнай школы ў галіне тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў, у якой абаронена больш за трыццаць кандыдацкіх і дзве доктарскія дысертацыі[2], у іх ліку Андрэй Кузняцоў, Дзмітрый Рыклін, Андрэй Дзягілеў і іншыя.
Член рэдкалегіі навуковага часопіса «Матэрыялы і тэхналогіі»[3]. Аўтар шэрагу патэнтаў[4].
Навуковыя інтарэсы: тэхналогіі вытворчасці камбінаваных нітак новых структур, ільнозмяшчальнай пражы і тэкстыльных матэрыялаў, кампазіцыйных тэкстыльных матэрыялаў бытавога і тэхнічнага прызначэння; распрацоўка новых спосабаў прадзення і абсталявання для іх рэалізацыі; удасканаленне працэсаў вытворчасці пражы рознага складу; кантроль якасці льнянога валакна[5]; тэхналогіі перапрацоўкі адходаў тэкстыльнай вытворчасці; распрацоўка прагрэсіўных метадаў апрацоўкі тэкстыльных матэрыялаў, у тым ліку на аснове нанатэхналогій.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1984);
- ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Беллегпрам»;
- нагрудныя знакі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 1999.
- ↑ Юбилей создателя научно-педагогической школы Витебского государственного технологического университета в области технологии текстильных материалов Александра Григорьевича Когана (15 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2024.
- ↑ Рэдакцыйная калегія навуковага часопіса «Матэрыялы і тэхналогіі» (20 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2022.
- ↑ База патентов Беларуси — Коган Александр Григорьевич (14 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2024.
- ↑ В Витебске разработана система контроля качества льноволокна . газета «Віцьбічы» (17 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ко́ган Аляксандр Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 373. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вестник Витебского государственного технологического университета :: Коган Александр Григорьевич . vestnik.vstu.by. Праверана 15 красавіка 2024.
- Коган Александр Григорьевич — Автор — База патентов Беларуси . bypatents.com. Праверана 15 красавіка 2024.
- Редакция :: Журнал «Материалы и технологии» . web.archive.org (13 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2020. Праверана 15 красавіка 2024.
- Коган Александр Григорьевич // Бібліятэка ВДТУ
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ва Украінскай ССР
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі Урада РФ у галіне навукі і тэхнікі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вучоныя СССР
- Вучоныя Беларусі
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларусі