Аляксандр Міхайлавіч Герасіменка
Аляксандр Герасіменка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Вадзім Ламкоў | ||||||
Пераемнік | Марына Даўгаполава | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Пятроў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Марыніч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Ярмошын | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 студзеня 1946 |
||||||
Смерць |
2 жніўня 2017 (71 год) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндр Міха́йлавіч Герасіме́нка (нар. 15 студзеня 1946, Узда, Мінская вобласць — 2 жніўня 2017) — беларускі палітык і дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў машынабудаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, інжынер-механік (1969); завочнае аддзяленне Мінскай вышэйшай партыйнай школы КПБ, выкладчык грамадскіх дысцыплін (1986).
Працаваў вытворчым майстрам на Беларускім аўтазаводзе ў г. Жодзіна (1969—1970), інжынерам, старшым інжынерам на Мінскім трактарным заводзе (1970—1973), старшым інжынерам на ваенным заводзе ў войсках Савецкай Арміі (ГДР, 1973—1975), вядучым інжынерам, загадчыкам сектара знешніх эканамічных сувязяў Мінскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута Міністэрства трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР (1975—1977), намеснікам старшыні, старшынёй Партызанскага райвыканкама г. Мінска, першым сакратаром Партызанскага райкама КПБ г. Мінска (1977—1990), другім сакратаром Мінскага гаркама КПБ (студзень — май 1990).
У 1990—1995 гадах быў старшынёй Мінскага гарадскога савета народных дэпутатаў і старшынёй выканаўчага камітэта горада Мінска. Быў членам канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання [1].
Дыпламатычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]16 жніўня 1995 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя, а таксама Грэчаскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве [2], у сувязі з чым скончыўся яго мандат дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання [3]. На пасадах пасла заставаўся да 11 верасня 2000 года, калі быў адстаўлены і адначасова прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь [4].
13 красавіка 2006 года прызначаны быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы [5].
10 верасня 2013 года быў вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы [6].
Зноскі
- ↑ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 20 июля 1990 г. № 166-XII «Об избрании Конституционной комиссии» Архівавана 27 сакавіка 2018. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 16 августа 1995 г. № 303 «О назначении Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Болгарии Герасименко А. М. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Греческой Республике по совместительству» Архівавана 2 чэрвеня 2012.
- ↑ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 10 апреля 1995 г. № 3696-XII «О досрочном прекращении полномочий депутата Верховного Совета Республики Беларусь Герасименко А. М.» Архівавана 23 жніўня 2011. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 11 сентября 2000 г. № 495 «О назначении А. М. Герасименко заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь» Архівавана 29 мая 2012. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 13 апреля 2006 г. № 233 «О назначении А. М. Герасименко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Латвийской Республике»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 сентября 2013 г. № 408 «Об освобождении от должности А. М. Герасименко»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ «Працоўнай мовай у яго была беларуская»: памёр былы мэр Мінска Аляксандр Герасіменка
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кто есть кто в Республике Беларусь(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ва Уздзе
- Памерлі 2 жніўня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Члены КПСС
- Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
- Асобы
- Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Паслы Беларусі ў Балгарыі
- Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Паслы Беларусі ў Латвіі
- Паслы Беларусі ў Грэцыі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Першыя сакратары райкамаў КПБ