Аляксандр Васілевіч Пашкевіч
Аляксандр Васілевіч Пашкевіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2007) |
Альма-матар |
|
Аляксандр Васілевіч Пашкевіч (нар. 10 кастрычніка 1978, в. Знаменка, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2007).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гістарычны факультэт БДУ (2000) па спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства», магістратуру пры ГФ БДУ (2002), аспірантуру Інстытута гісторыі НАНБ (2005) па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2000—2001 гадах працаваў дырэктарам архіва па асабовым складзе Лагойскага райвыканкама, у 2005—2010 годзе — вучоным сакратаром Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, з 2010 — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Arche-Пачатак». Кірункі навуковых зацікаўленняў: гісторыя беларускага нацыянальнага руху 1-й паловы XX ст., гісторыя Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921—1939).
З 2018 года намеснік галоўнага рэдактара навукова-папулярнага часопіса «Наша гісторыя». У час прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў адразу па іх заканчэнні быў затрыманы 9 жніўня 2020 года і ўтрымліваўся некалькі дзён у ізалятары часовага ўтрымання[1].
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Сотрудничество евреев и славянских национальных меньшинств в ходе парламентских выборов в межвоенной Польше // Берасцейскі хранограф. ― 2004. ― Вып. 4. ― С. 187―198.
- Беларуская місія габрэйскага камуніста-інтэрнацыяналіста / Падрыхтоўка да друку, прадмова, пераклад і камэнтары А.Пашкевіча // Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. ― Вып. 30. ― Нью-Ёрк―Менск, 2006. ― С. 231―245.
- Тэрытарыяльная ці нацыянальная? Дыскусія аб Грамадзе на ІІІ канферэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі // Гістарычны альманах. 2006. ― Т. 12. ― С. 163―170.
- Адзін «этап» Юр’я Сабалеўскага. Юры Сабалеўскі. На этапах. Падрыхтоўка да друку й камэнтары Аляксандра Пашкевіча // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. № 31, New York―Mіensk, 2008. ― 430 c.
- Справа «Беларускага нацыянальнага цэнтру» паводле сведчанняў былых актывістаў Кампартыі Заходняй Беларусі // Спадчына. ― 2006. ― № 1. ― С. 102―116.
- Цаглінка ў даволі саліднай гістарыяграфіі // Arche Пачатак. ― 2006. ― № 6. ― С. 42―54.
- Галасы забытых людзей // Arche Пачатак. ― 2006. ― № 10. С. 28-41.
- Пратэстантызм і беларускі нацыяналізм у міжваеннай Польшчы // Arche Пачатак. ― 2007. ― № 5. ― С. 42-56.
- Планка для беларускіх гісторыкаў новага пакалення? // Arche Пачатак. ― 2008. ― № 4. ― С. 78―96.
Зноскі
- ↑ Гісторык Алесь Пашкевіч знайшоўся на Акрэсціна . Наша Ніва (12 жніўня 2020).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пашкевич Александр Васильевич // Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. ― Мн., 2007. — С. 290—291.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пашкевіч Аляксандр Васільевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
- Супрацоўнікі Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі
- Супрацоўнікі часопіса «ARCHE Пачатак»
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі