Аляксандр Аляксандравіч Шаўко
Аляксандр Аляксандравіч Шаўко | |
---|---|
Нараджэнне |
15 чэрвеня 1950 (74 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Аляксандр Аляксандравіч Шаўко (нар. 15 чэрвеня 1950, в. Беседкі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Закончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік. Працаваў майстрам, начальнікам цэха, галоўным тэхнолагам Гомельскага станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці, галоўным інжынерам. Потым займаў пасаду генеральнага дырэктара.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[1][2].
Зноскі
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- ↑ ШЕВКО АЛЕКСАНДР АЛЕКСАНДРОВИЧ(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Інжынеры Беларусі