Аляксандр Адзіслававіч Жураўлевіч
Аляксандр Адзіслававіч Жураўлевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 красавіка 1963 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 жніўня 2009 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
СССР Беларусь |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы Беларусі |
Гады службы | ? — 2009 |
Званне | палкоўнік |
Камандаваў | намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы па лётнай падрыхтоўцы ў Баранавічах |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Адзіслававіч Жураўлевіч (28 мая 1963, п. Крэмава, Міхайлаўскі раён, Прыморскі край, РСФСР — 30 жніўня 2009 года, ля Радама) — беларускі ваенны лётчык першага класа[1], палкоўнік, намеснік начальніка 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы па лётнай падрыхтоўцы ў Баранавічах. Загінуў падчас выканання фігуры пілатажу на Radom Air Show 2009[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1984 годзе скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае вучылішча лётчыкаў[3].
Быў кіраўнікам другой у гісторыі Беларусі авіяцыйнай акрабатычнай групы «Крылы Беларусі», якая была арганізавана на пачатку 2009 года[4]. Меў 1620 гадзін налёту[5].
30 жніўня 2009 года разам з палкоўнікам Аляксандрам Марфіцкім пілатаваў Су-27УБМ-1 падчас міжнароднага авіяшоў Radom Air Show 2009 у Радаме. Лётчыкі выконвалі фігуру пілатажу, самалёт пачаў рэзка зніжацца. Ёсць інфармацыя, што пілоты паведамілі пра аварыю і атрымалі з вышкі кіравання загад катапультавацца, але яго не выканалі, магчыма з-за таго што самалёт быў блізка да гледачоў або жылых пабудоў. Самалёт упаў ля лесу за аэрапортам, паміж вёскамі Малэнчын і Макаў, каля 100 метраў ад дамоў[6][7][8].
Урачыстыя пахаванні лётчыка на могілках Русіно ў Баранавічах адбыліся з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь, камандзіра паветраных войскаў Польшчы і архіепіскапа Мірона, праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага[9].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» II ступені (1998)[10] і I ступені (2006)[11]. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць» (2010)[12].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]28 верасня 2009 года Рада гміны Гузд прыняла ўхвалу пастанову аб будаўніцтве помніка лётчыкам[13]. Помнік быў адкрыты 11 красавіка 2010 года[14].
Прозвішча лётчыка таксама згаданая на памятнай шыльдзе ў каталіцкім гарнізонным касцёле ў Радаме, дзе згаданыя імёны ўсіх 32 лётчыкаў, якія загінулі ў 1935—2009 гадах, распачаўшы свой апошні палёт з аэрадрома Радам-Садкаў[15].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ «Нашы хлопцы ведаюць, чаго хочуць у жыцці» Архівавана 12 жніўня 2011. // Ірына Прымак, «Звязда», 23.06.2007
- ↑ Трагедыя на авіяшоў у Польшчы // Наша Ніва, 30.08.2009
- ↑ Погибшие летчики на двоих имели более четырех тысяч часов налета Архівавана 3 верасня 2009. (руск.)
- ↑ Крылы Беларусі (руск.) // Белорусское время
- ↑ Они улетели навсегда // Советская Белоруссия, 1 верасня 2009
- ↑ Pilot poświęcił życie, by nie spaść na widownię? (польск.) // TVN.24.pl, 30.08.2009
- ↑ Radom w żałobie. Prezydent i MON składają kondolencje (польск.) // WP.pl, 30.08.2009
- ↑ Wypadek na Air Show w Radomiu (польск.) // Gazeta Wyborcza, 30.08.2009
- ↑ У Баранавічах пахавалі пілотаў // Радыё Свабода, 3 верасня 2009
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 декабря 1998 г. № 604 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых і асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 29 декабря 2006 г. № 751 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2010 г. № 144 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
- ↑ Uchwała Nr XLVI/217/2009 Rady Gminy Gózd z dnia 28 września 2009 r. (польск.)
- ↑ Помнік беларускім лётчыкам урачыста адкрыты ў польскім Радаме // Наша Ніва, 11 красавіка 2010
- ↑ Wystartowali z Sadkowa i zginęli Архівавана 6 жніўня 2016. // LotniczaPolska.pl, 26.03.2010 (польск.)
- Нарадзіліся 28 красавіка
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Прыморскім краі
- Памерлі 30 жніўня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Радаме
- Пахаваныя ў Баранавіцкім раёне
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Кавалеры ордэна «За асабістую мужнасць» (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Асобы
- Нарадзіліся 28 мая
- Ваенныя Беларусі
- Лётчыкі Беларусі
- Постаці Баранавічаў
- Загінулі ў авіякатастрофах