Перайсці да зместу

Аляксандра Мікалаеўна Міхеенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Мікалаеўна Міхеенка
старшыня Чэрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта[d]
16 сакавіка 2020 — 20 верасня 2021
начальнік фінансавага аддзела[d] (Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт[d])
сакавік 2007 — 23 сакавіка 2015
намеснік старшыні выканаўчага камітэта[d] (Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт[d])
23 сакавіка 2015 — красавік 2019
першы намеснік старшыні выканаўчага камітэта[d] (Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт[d])
красавік 2019 — 16 сакавіка 2020
старшыня Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта[d]
20 верасня 2021 — 2024
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024

Нараджэнне 9 мая 1971(1971-05-09) (53 гады)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» III ступені

Аляксандра Мікалаеўна Міхеенка (нар. 9 мая 1971, г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць) — беларускі службовец, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Нарадзілася 9 мая 1971 года ў г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці[3].

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[3].

Працоўную дзейнасць пачала ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы Касцюковіцкага райвыканкама. Працавала старшынёй фінансавага аддзела, намеснікам, першым намеснікам старшыні Клімавіцкага райвыканкама; старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкама; старшынёй Касцюковіцкага райвыканкама[3].

Член Беларускай партыі «Белая Русь»[3].

У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Быхаўскай акругі № 81. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[3].

Узнагароджана медалём «За бездакорную службу» III ступені[3].

Замужам, мае дваіх дзяцей[3].