Альжбета з Радзівілаў
Альжбета з Радзівілаў | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
15 верасня 1585[1] |
Смерць | 1618 |
Род | Радзівілы |
Бацька | Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка[2] |
Маці | Альжбета Яўхімія з Вішнявецкіх[3] |
Муж | Габрыэль Тэнчынскі[d][2] |
Альжбета (Лізавета) Тэнчынская (1585—1618) — прадстаўніца магнацкага і княжацкага роду Радзівілаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», дачка Мікалая Крыштафа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Мела братоў Жыгімонта Караля, Альбрэхта Уладзіслава, Яна Ежы і Аляксандра Людвіка.
Першы муж з 1603 года — ваявода люблінскі Габрыэль Тэнчынскі (1572—1617). Мелі дачку Соф’ю.
Другім мужам гравюра з партрэтнай галерэі Радзівілаў называе ваяводу віцебскага Крыштафа Кішку, але гэты факт, хоць і шырока растыражаваны ў літаратуры, не знаходзіць пацверджання ні ў біяграфіі Крыштафа Кішкі, ні ў логіцы падзей. Габрыэль Тэнчынскі памёр у 1617 годзе, праз год памерла і сама Альжбета. Малаверагодна, што яна магла ажаніцца хоць з кім у такім хуткім часе. Да таго ж Рэгіна Галоўчынская, першая жонка Крыштафа Кішкі, памерла толькі ў 1640 годзе. Гэта гістарыяграфічная недарэчнасць прывяла да таго, што вядомы партрэт Альжбеты скрозь называецца партрэтам Альжбеты Кішкі.
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Захаваўся партрэт з серыі «партрэтаў у лаўровым вянку» невядомага мастака[4].
Зноскі
- ↑ https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/5/57/Al%C5%BEbieta_T%C4%99czy%C5%84ska-Ki%C5%A1ka_%28Radzivi%C5%82%29._%D0%90%D0%BB%D1%8C%D0%B6%D0%B1%D0%B5%D1%82%D0%B0_%D0%A2%D1%8D%D0%BD%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%9A%D1%96%D1%88%D0%BA%D0%B0_%28%D0%A0%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B2%D1%96%D0%BB%29_%28H._Lajbovi%C4%8D%2C_1758%29.jpg
- ↑ а б Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 99. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 98-99. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.