Перайсці да зместу

Алесь Аркуш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Аркуш
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 мая 1960(1960-05-28) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Таццяна Козік
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, выдавец, эсэіст, літаратурны крытык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
alesarkush.livejournal.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алесь Аркуш, сапраўднае прозвішча Козік (нар. 28 мая 1960, Жодзіна) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Член беларускага ПЭН-цэнтра.

Скончыў Жодзінскі політэхнічны тэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Літаратурны псеўданім — Алесь Аркуш, узяў у 1984 годзе. З 1987 года жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурнае таварыства «Тутэйшыя». З 1989 выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкую суполку «Полацкае ляда». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэта літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».

Піша вершы, прозу, эсэістыку, крытычныя артыкулы. Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі «Выпрабаваньне развоем» (2000), «Аскепкі вялікага малюнку» (2007), «Брызгалаўка» (разам з Барысам Козікам, 2009), раманаў «Палімпсэст» (2012), «Мясцовы час» (2014), «Захоп Беларусі марсіянамі» (2016), «Сядзіба»[1] (2017), «Спадчына»[2] (2018). Аўтар тэксту гімна горада Полацка і песень шэрагу рок-гуртоў: «Мясцовы час», «RIMA». Адзін з аўтараў штотыднёвіка «Наша Ніва», часопісаў «Arche» і «Дзеяслоў».

Алесь Аркуш член беларускага ПЭН-цэнтра[3]. Друкаваўся ў польскіх часопісах: «Kartki» (Беласток), «Czas Kultury» (Познань) і «Borussia» (Ольштын)[4].

Жанаты з Таццянай Козік, мае двух сыноў.

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Вяртанне. — Мінск, 1988. — Бібліятэка часопіса «Маладосць».
  • Тайніца. — Полацк: Полацкае ляда, 1991. (разам з Паўлам Бурдыкам)
  • Крылы ператворацца ў карэнні. — Полацк: Полацкае ляда. 1993.
  • Развітаньне з Танталам. — Полацк: Полацкае ляда, 1994.
  • Выбранае. — Полацк: Полацкае ляда, 1999.
  • Выпрабаваньне развоем. — Полацк: Полацкае ляда, 1999.
  • Проста ў сярэдзіну. — Вільня: Беларускі інфармацыйны цэнтр, 2001.
  • Прывід вясны. — Мінск: Логвінаў, 2003.
  • Аскепкі вялікага малюнку. — Мінск: Логвінаў, 2007.
  • Брызгалаўка. — Мінск: Логвінаў, 2009. — Кнігарня «Наша Ніва». (разам з Барысам Козікам)
  • Палімпсэст (раман). — Мінск: Галіяфы, 2012.
  • Мясцовы час (раман). — Беласток: Полацкае ляда — EkoPress, 2014.
  • Песні ля Замкавай гары. — Беласток: Полацкае ляда — EkoPress, 2015.
  • Захоп Беларусі марсіянамі (раман). — Беласток: Полацкае ляда — EkoPress, 2016.
  • Сядзіба (раман). — Беласток: Полацкае ляда — EkoPress, 2017.
  • Возера Вялікае. — Беласток: Полацкае ляда — EkoPress, 2018.
  • Спадчына (раман). — Беласток: Полацкае ляда — EkoPress, 2018.
  • Тэстамент Рагвалода. — Варшава: Skarynyčy, 2023.
  • Вечар – як сон, у якім шмат агнёў. — Беласток: Фонд Kamunikat.org, 2023.
  • Як падае сьнег, як расьце трава. — Беласток: Фонд Kamunikat.org, 2024.