Алег Георгіевіч Давыдзенка
Алег Георгіевіч Давыдзенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Навуковая сфера | генетыка, клетачная біялогія[d], біятэхналогія, селекцыя раслін[d] і малекулярная біялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1990) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Алег Георгіевіч Давыдзенка (нар. 4 сакавіка 1951, г. Кастрама, Расія) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар біялагічных навук (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў біялагічны факультэт БДУ (1973).
У 1973—1989 гадах старшы лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1989 загадчык лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Адначасова ў 1994—1995 гадах загадчык кафедры генетыкі і біятэхналогіі біялагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, у 2000—2003 гадах намеснік начальніка Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў пры Прэзідыуме НАН Беларусі[1][2].
У лістападзе 2022 года Алег Давыдзенка і яго жонка Наталля Акцябрская былі затрыманыя за удзел ў пратэстах 2020 года. У снежні таго ж года іх асудзілі да трох гадоў хатняй хіміі кожнага; Алега Давыдзенку таксама звольнілі з Інстытута генетыкі і цыталогіі[3][4].
У снежні 2022 года Праваабарончы цэнтр «Вясна» ды іншыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Давыдзенку і Акцябрскую палітычнымі зняволенымі[5].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў ўзаемадзеянне ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм, ролю геномаў арганэл цытаплазмы ў эвалюцыйных і селекцыйных працэсах. Даказаў магчымасць індукцыі цытаплазматычных мутацый у сельскагаспадарчых раслін (кукуруза, пшаніца, соя, сланечнік); наяўнасць унутрывідавай цытаплазматычнай зменлівасці, якая кантралюе прадуктыўнасць і прыстасаванасць раслін; выявіў эфекты цытаплазматычных генаў на змяненне расшчаплення і частату рэкамбінацыі ядзерных генаў; сфармуляваў тэарэтычныя палажэнні аб механізмах узаемадзеяння ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм расліннай клеткі і іх выкарыстання ў селекцыі сельскагаспадарчых раслін; распрацаваў метады і прынцыпы адаптацыйнай селекцыі соі для ўмоў паўночных шырот.
Правёў буйнамаштабныя даследаванні генома карэннага насельніцтва Беларусі, што дазволіла атрымаць дадатковую інфармацыю аб паходжанні і старажытнай гісторыі беларускага народа. Ягоная выснова — беларусы генетычна не славянамоўныя балты, а славяне, у генетычных адносінах — беларусы гэта адна з самых маналітных папуляцыяў у Еўропе[6].
Аўтар каля 300 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, падручніка, 19 сартоў раслін.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Нехромосомные мутации. Мн., 1984.
- Нехромосомная наследственность. Мн. 2001.
- Миры геномов органелл. Мн., 2003 (совм. с Н. Г. Даниленко).
- Соя для умеренного климата. Мн., 2004 (в соавт.).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003) за манаграфію «Миры геномов органелл».
- Прэмія НАН Беларусі і СА РАН?! (2007) імя акад. В. А. Капцюга і інш.
Зноскі
- ↑ ДАВЫДЗЕНКА Алег Георгіевіч
- ↑ Олег Георгиевич Давыденко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ 71-гадоваму акадэміку Алегу Давыдзенку і яго жонцы прысудзілі па 3 гады хатняй хіміі . Наша Ніва (29 снежня 2022).
- ↑ Академику Олегу Давыденко и его жене присудили по 3 года «домашней химии» (руск.). Reform.by (29 снежня 2022).
- ↑ Заява праваабаронцаў аб прызнанні 18 новых палітычных зняволеных . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (29 снежня 2022).
- ↑ Алег Давыдзенка. Мы — тутэйшыя. Генная мазаіка паходжання беларусаў // Беларуская думка. — 2012. — № 4. — С. 70-77.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. В. Лысак, Т. И. Дитченко, В. В. Гричик, И. М. Попиначенко. Выпускники биологического факультета: справочник. — Мн .: БГУ, 2011. — С. 244-246. — 326 с. — 100 экз. — ISBN 978-985-518-517-9. Архівавана 15 лютага 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Георгіевіч Давыдзенка Архівавана 28 верасня 2022. ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Кастраме
- Супрацоўнікі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары біялагічных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Прафесары
- Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Генетыкі СССР
- Генетыкі Беларусі
- Селекцыянеры СССР
- Селекцыянеры Беларусі
- Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»