З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аларых або Аларык (лат. Alaricus) (каля 370—410 н.э.) — правадыр вестготаў з 395 г. Ваяваў супраць рымлян. Як хаўруснік аднаго з варагуючых паміж сабой рымскіх імператараў у 395 г. захапіў Афіны, спустошыў Карынф, Аргас і Спарту. Усходне-рымскі імператар Аркадзій, сын Феадосія I, падпісаў мірнае пагадненне з Аларыхам, прызначыўшы яго намеснікам Ілірыі, дзе былі паселеныя вестготы на правах федэратаў. У 401 г. Аларых узняў паўстанне і прывёў войска ў Італію, але, двойчы разбіты ў 402 г. Стыліхонам, адступіў. У 408 г. уварваўся ў Італію зноў, тройчы браў у аблогу Рым і завалодаў ім толькі 14 жніўня 410 г., перадаўшы яго на тры дні рабаўнікам. Нашэсце Аларыха паскорыла заняпад і знікненне Заходняй Рымскай імперыі.
Зноскі
- Лисовый И. А., Ревяко К. А. Античный мир в терминах, именах и названиях.
Аларых I — продкі |
---|
|
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|