Адам Сямёнавіч Вашкоў
Адам Сямёнавіч Вашкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 мая 1951 (73 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Адам Сямёнавіч Вашкоў (26 мая 1951, в. Верасніца, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 мая 1951 года ў в. Верасніца Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны тэхнікум па спецыяльнасці «Электразабеспячэнне прамысловых прадпрыемстваў»; Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Электразабеспячэнне прамысловых прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі»; Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах.
Працаваў дырэктарам завода драўнянастружкавых пліт г. Рэчыцы Гомельскай вобласці; сакратаром партыйнага камітэта Рэчыцкага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання; другім сакратаром, першым сакратаром Рэчыцкага гарадскога камітэта КПБ; дырэктарам па маркетынгу і знешнеэканамічных сувязях Рэчыцкага арэнднага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання «Рэчыцадрэў»; віцэ-прэзідэнтам сумеснага прадпрыемства «Дрэўпрамінвест»; дырэктарам ААТ «Рэчыцкі метызны завод».
З’яўляўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Рэчыцкага раёна».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы прападобнага Сергія Раданежскага III ступені, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Святога Кірылы Тураўскага II ступені.
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Нарадзіліся 26 мая
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Ганаровыя грамадзяне Рэчыцкага раёна
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Першыя сакратары Рэчыцкага гаркама КПБ
- Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання