Авіакатастрофа Ан-26 пад Чугуівам
Авіакатастрофа Ан-26 пад Чугуівам | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 25 верасня 2020 |
Прычына | парушэнні ў падрыхтоўцы і эксплуатацыі |
Месца | |
Загінулыя |
|
Параненыя | 1 |
Мадэль | Антонов Ан-26 |
Авіякампанія | Узброеныя сілы Украіны |
Пункт вылету | Харкаўская вобласць |
Пункт прызначэння | Харкаўская вобласць |
Катастрофа Ан-26 пад Чугуевам — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 25 верасня 2020 года ў ваколіцах Харкава з ваенным самалётам Ан-26Ш 203-й вучэбнай авіяцыйнай брыгады падчас навучальнага палёту. Пасля аварыі з 27 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі 26 чалавек і выжыў 1[2][3].
26 верасня абвешчаны агульнанацыянальным днём жалобы ва Украіне[4].
Самалёт
[правіць | правіць зыходнік]Самалёт Ан-26Ш (бартавы нумар 76, серыйны нумар 56-08, выпушчаны 21 кастрычніка 1977 года) меў налёт 5985 гадзін і здзейсніў 3450 пасадак. У ліпені 1996 года ён быў адрамантаваны на Кіеўскім авіярамонтным заводзе. З моманту рамонту ён налятаў 1800 гадзін і здзейсніў 2160 пасадак. Для самалётаў гэтага тыпу гранічны тэрмін службы ўстаноўлены ў 20 000 лётных гадзін і 14 000 пасадак. У жніўні 2020 года пад кіраўніцтвам спецыялістаў «Антонава» тэрмін службы быў падоўжаны да 21 чэрвеня 2022 года, а наступны капітальны рамонт запланаваны на ліпень 2022 года[5][6].
На самалёце былі ўсталяваныя аднавальныя турбавінтавыя рухавікі АІ-24ВТ. Тэрмін службы правага рухавіка (выпушчаны ў чацвёртым квартале 1974 года) да чарговага рамонту мінаў 11 кастрычніка 2020 года, а левага (выпушчаны ў снежні 1977 года) — да 5 чэрвеня 2021 года[7].
Пасажыры
[правіць | правіць зыходнік]На борце знаходзіліся курсанты 2-га (12 чалавек) і 4-га (8 чалавек) курсаў Харкаўскага ўніверсітэта імя Івана Кажадуба ВПС Украіны[8].
Катастрофа
[правіць | правіць зыходнік]Увечары 25 верасня Ан-26 выконваў вучэбна-трэніровачны палёт. Каля 20:45 МСК самалёт упаў паблізу горада Чугуева ў 2 кіламетрах ад ваеннага аэрадрома[9].
Адзін з курсантаў паспеў выскачыць з самалёта. Раніцай 26 верасня стала вядома, што ён памёр у бальніцы. Адзіны выжылы (Вячаслаў Залачэўскі 2000 г. н.) знаходзіўся ў стане сярэдняй цяжкасці. Па факце здарэння распачатая крымінальная справа аб парушэнні правілаў палётаў і падрыхтоўкі да іх, якое пацягнула за сабой катастрофу і цяжкія наступствы (артыкул 416 КК Украіны)[9].
Прычына
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўнік адміністрацыі Харкаўскай вобласці Аляксей Кучар паведаміў, што незадоўга да крушэння пілот перадаў паведамленне аб адмове левага рухавіка[9]. Следчыя разглядалі чатыры версіі крушэння лайнера, у тым ліку тэхнічную няспраўнасць, неналежнае тэхнічнае абслугоўванне лайнера, а таксама памылку экіпажа або авіядыспетчараў[10].
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі даручыў стварыць камісію для расследавання абставінаў катастрофы, якую ўзначаліць віцэ-прэм’ер Алег Урускі[9].
Дасудовае расследаванне высветліла, што ваенныя асобы дапусцілі парушэнні ў падрыхтоўцы і эксплуатацыі, якія мелі сістэмны характар. Кіраўніцтва палётамі не прыняло адэкватных мер для пазбягання катастрофы. Па артыкулам 416, ч.3, і 425 КК Украіны абвінавачаны 6 вайскоўцаў: камандуючы ВПС Украіны Сяргей Драздоў, начальнік Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта паветраных сіл імя Івана Кажадуба, камандзір в/ч А-4104 і два яго намесніка, кіраўнік палётаў[11][12].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://suspilne.media/66176-na-misci-padinna-litaka-na-harkivsini-znajsli-tila-25-zagiblih/
- ↑ Количество жертв в авиакатастрофе под Харьковом увеличилось до 26. В больнице умер еще один курсант (руск.)(недаступная спасылка). strana.ua. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 26 верасня 2020.
- ↑ Ukraine military plane crash: Cadets among 20 people killed (англ.). bbc.com. BBC News. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 26 верасня 2020.
- ↑ Владимир Зеленский объявил 26 сентября днем траура в Украине в связи с катастрофой военного самолета Ан-26 /Сайт Президента Украины, 26.09.2020/ . president.gov.ua. Праверана 26 верасня 2020.
- ↑ Information about the condition of the An-26Sh before the disaster has been published (укр.) (26 верасня 2020). Праверана 26 September 2020.
- ↑ Butusov. "Security at the level of the 60's leads to tragedy": the death of a cadet An-26 in Chuhuiv (укр.). Censor.net (26 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 September 2020. Праверана 26 September 2020.
- ↑ The Deputy Prime Minister named the details of the An-26 crash in Kharkiv region (укр.). Defense Express (26 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 September 2020. Праверана 26 September 2020.
- ↑ Н. Анисимова. Харьковский губернатор назвал возможную причину крушения Ан-26 . rbc.ru. РБК. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 26 верасня 2020.
- ↑ а б в г Н. Анисимова. Число погибших при крушении Ан-26 под Харьковом выросло до 25 . rbc.ru. РБК. Праверана 26 верасня 2020.
- ↑ А. Батманова. При крушении Ан-26 погиб сын украинского депутата (руск.). rbc.ru. РБК. Праверана 27 верасня 2020.
- ↑ Авиакатастрофа Ан-26 под Харьковом: расследование завершено. Архівавана 7 мая 2021. Мой Харьков Инфо, 06.05.2021
- ↑ ГБР установило причины авиакатастрофы самолета Ан-26Ш в Чугуеве. Архівавана 14 мая 2021. Мой Харьков Инфо, 13.05.2021