Авантурын
Выгляд
Авантурын (фр.: aventurine[1]) — дробназярністая разнавіднасць кварца (кварцыту). Уяўляе сабой тонка- або дробназярністую горную пароду, якая складаецца з кварца і дробных рассеяных уключэнняў слюдзяных лускавінак, а часам хларыту ці гематыту. Авантурын адносіцца да метамарфічных горных парод, якія ўзніклі пры ўшчыльненні і перакрышталізацыі пясчана-гліністых асадкаў, часцей пясчанікаў, у кварцыты і крышталічныя сланцы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.18