Абрады і звычаі беларусаў
Абрад — сімвалічныя адносіны людзей да прыроды і паміж сабою ў адпаведную пару года і жыццёвай сітуацыі.
Адметная рыса старажытных беларускіх народных абрадаў — калядаванне, масленіца, шчадраванне, валачобніцтва, купалле, дзяды, Радаўніца, май, Сёмуха і інш. — цесная повязь побытава-працоўнага, язычніцкага і хрысціянскага. Апошняе ўзмацнялася царквой, каб надаць усяму рэлігійны змест (радзіны, вяселле, пахаванне), хоць на вясёлых абрадах па-ранейшаму выяўляліся нацыянальная каларытнасць у песнях, танцах, карагодах, замовах, тэатралізаваных сцэнах (батлейка, народная драма, скамарохі, вечарынкі). Але паступова многія абрады пачалі забывацца, некаторыя з іх засталіся толькі ў вёсках як гульні і забавы. У савецкі час узніклі новыя. закліканыя на змаганне «з рэлігійнымі і іншымі перажыткамі», на «ўслаўленне новага ладу жыцця». У апошні час некаторыя традыцыйныя абрады аднаўляюцца, але ўжо ў асучасненай форме (на святах і ў святочныя дні).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]-
Малюнак «Грамніцы» (выпальванне знаку крыжыка свечкай у хаце), XIX стагоддзе. Мастак Міхал Эльвіра Андрыёлі.
-
Каляды ў Горацкім павеце Магілёўскай губерні. Фота 1903 года.
-
Калядоўшчыкі на беларускай паштовай марцы, 1997 год.
-
Беларускія фарбаваныя велікодныя яйкі.
-
Аповесці «Шчароўскія дажынкі» і «Купала» Вінцэнта Дуніна-Мацінкевіча, надрукаваныя ў 1910 г. выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша аконца».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герасіменя В. Абрад // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info