Перайсці да зместу

Абд ар-Разак Самаркандзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абд ар-Разак Самаркандзі
Дата нараджэння 7 лістапада 1413(1413-11-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1482
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік
Навуковая сфера гістарыяграфія

Абд ар-Разак, поўнае імя Кемаль-ад-дзін Абд ар-Pазак ібн Ісхак СамаркандзіСамарканда паходзіў яго бацька) (1413, Герат — 1482, Герат) — узбекскі гісторык, шэйх.

Нарадзіўся ў Гераце (паўночны захад сучаснага Афганістана). Належаў да мясцовай арыстакратыі. Жыў у Самаркандзе (тэрыторыя сучаснага Узбекістана). Падарожнічаў па Індыі з 1441 па 1444 г. Быў у Гіляне (паўднёва-заходняе ўзбярэжжа Каспійскага мора) у 1446 годзе. З 1463 года заняў трон шэйха ў Гераце.

З’яўляецца аўтарам гістарычнай хронікі «Месца ўзыходу двух шчаслівых зорак і месца зліцця двух мораў». Хроніка была ім напісана ў перыяд з 1467 па 1471 , калі ён ужо быў шэйхам Герата. Яна апісвае падзеі татара-мангольскай заваёвы свету, гісторыю жыцця і заваёў Цімура і гісторыю дынастыі Цімурыдаў з 1304 па 1471 год.

Зноскі