Абарона Сумаў (2022)
Абарона Сумаў | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Уварванне Расіі ва Украіну (2022) | |||
Дата | 24 лютага—4 красавіка 2022 | ||
Месца | Сумы, Украіна | ||
Вынік | перамога Украіны | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абарона Сумаў — баявыя сутыкненні паміж Узброенымі Сіламі Украіны і Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі за кантроль над абласным горадам на поўначы Украіны — Сумамі.
Храналогія
[правіць | правіць зыходнік]24 лютага каля 06:00 (UTC+3) узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі перайшлі дзяржаўную мяжу з Украінай і накіраваліся ў бок абласнога цэнтра[1]. Каля 15:00 некаторыя падраздзяленні змаглі ўвайсці ў горад, хоць і не здолелі захапіць адміністрацыйныя цэнтры, паведамлялася пра рабаванні крам і марадзёрства, якія здзяйсняюцца войскамі РФ[2][3].
25 лютага галава Сумскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі паведаміў, што ўзброеныя фарміаванні тэрытарыяльнай абароны трымаюць кантроль над горадам[4].
У сакавіку горад трымаў асаду[5]. Першую калону бежанцаў (каля 2100 чалавек, сярод якіх 600 студэнтаў з Індыі і некалькі грамадзян Турцыі) з Сумаў сустрэлі 8 сакавіка ў Палтаве. Аднак эвакуацыя была сарвана праз абстрэл танкамі Узброеных Сіл РФ[6].
26 сакавіка працягваліся баі ў Сумскім раёне[7], паступова расійскія падраздзяленні адцягваліся да дзяржаўнай мяжы. 4 красавіка галава адміністрацыі паведаміў, што ў Сумскай вобласці ўжо няма захопленых расіянамі населеных пунктаў[8].
Зноскі
- ↑ Украинские пограничники сообщили об атаке границы со стороны России и Белоруссии (руск.). Интерфакс (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
- ↑ Россия атаковала украинские города: где прошли бои (руск.). 24 канал (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
- ↑ В Сумах сообщают о российских танках в центре города (руск.). Українська правда (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
- ↑ Наразі Суми - під контролем Україні (укр.) . Суспільне Суми (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
- ↑ unian.net
- ↑ Що відбувається у Сумах зараз. Ситуація в місті 9 березня: онлайн (укр.) . РБК-Украина (9 сакавіка 2022).
- ↑ unian.net
- ↑ ukrinform.ua