Іосіф Антонавіч Мазаноўскі
Выгляд
Іосіф Антонавіч Мазаноўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1827 |
Дата смерці | не раней за 1890 |
Род дзейнасці | урач |
Альма-матар |
Іосіф Антонавіч Мазаноўскі (1827 — пасля 1890) — беларускі і расійскі медык, доктар медыцыны, стацкі саветнік[1][2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта ў 1852 годзе і накіраваны лекарам у Каўказскі корпус . З 1854 года ардынатар Эрыванскага, Сімферопальскага, Тыфліскага ваенных шпіталяў[1].
У 1863 годзе абараніў ў Імператарскім Маскоўскім універсітэце доктарскую дысертацыю «Аб пашкоджанні костак з прычыны агнястрэльных ран». Быў камандзіраваны для стажыроўкі на два гады ў Еўропу, затым ардынатар Першага сухапутнага шпіталя ў Пецярбургу[1][3].
Удзельнік руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў[1].
У 1884—1890 гадах старшы ўрач Бабруйскага лазарэта[1].