Перайсці да зместу

Іосіф Ізрайлевіч Сонкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Ізрайлевіч Сонкін
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1910(1910-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 снежня 2001(2001-12-18) (91 год)
Месца смерці
Род дзейнасці скульптар
Вучоба

Іосіф Ізрайлевіч Сонкін (руск.: Сонкин Иосиф Мзраилевич; 25 кастрычніка 1910, Мсціслаў — 18 снежня 2001, Растоў-на-Доне) — савецкі скульптар. Член Саюза мастакоў РСФСР з 1948 г.

У 1932 г. скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум. У 1932—1937 гг. вучыўся на скульптарскім факультэце Усерасійскай Акадэміі мастацтваў, неўзабаве пераназванай у Ленінградскі інстытут жывапісу, архітэктуры і скульптуры імя І. Я. Рэпіна АМ СССР. З 1937 г. служыў у арміі, ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1946 г. вярнуўся ў Ленінград, выкладаў у Вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы імя В. І. Мухінай. З 1948 г. жыў і працаваў у Растове-на-Доне. Выкладаў на скульптурным аддзяленні Растоўскага мастацкага вучылішча імя М. Б. Грэкава. З 1941 г. удзельнічаў у выставах.
Сярод найбольш значных прац скульптурныя партрэты «Малады рабочы» (бронза, 1955), «Народны артыст РСФСР Рыгор Яўсеевіч Леандор» (гіпс, 1954), «Кіраўнік антыфашысцкага паўстання ў канцлагеры Сабібор А. Пячэрскі» (бронза, 1964), «Медсястра» (гіпс, 1967), бюсты Героя Савецкага Саюза С. І. Крэтава, ветэранаў завода «Растсельмаш» Лутая і Калеснікава, помнік У. І. Леніну ў Жданаве.

Зноскі