Перайсці да зместу

Іміджборд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Іміджбо́рд (англ.: imageboard, «дошка выяў», разм. іміджбо́рда, бо́рда, дошка) — разнавіднасць вэб-форуму з магчымасцю прымацоўваць да паведамленняў графічныя файлы. Першыя іміджборды былі створаны на тэрыторыі Японіі, а англамоўныя адпаведнікі пабудаваны вакол японскай культуры. Іміджборды засанваны на канцэпцыі Тэкстбо́рд, якія адрозніваюца толькі адсутнасцю магчымасці прымацоўваць графічныя файлы. У цэлым на іміджбордах пануе нефармальная атмасфера з-за магчымасці ананімнай публікацыі паведамленняў.

Нягледзячы на падабенства слоў, іміджборды не маюць адносіны да іміджу. Абодва словы паходзяць ад англійскага image (выява).

Іміджборды адрозніваюцца ад іншых тыпаў форумаў паводле некалькіх параметраў:

  • Ананімнасць — магчымасць пакідаць паведамленні без будзь-якіх рэгістрацый і ўліковых запісаў. У некаторых раздзелах некаторых іміджбордаў дазволеныя толькі ананімныя паведамленні. Калі дазволеныя неананімныя паведамленні, то замест рэгістрацыі звычайна прымяняецца сістэма трыпкодаў — хэш-сум, генерыруемых на аснове псеўдапароля карыстальніка. Варта адзначыць, што нішто не замінае карыстальніку падпісаць сваё паведамленне ці выкарыстоўваць адну і тую ж фатаграфію, каб абазначыць сябе сярод ананімаў. Такая з’ява нярэдка ганьбуецца ананімусам і завецца неймфажэствам.
  • Прымацаванне файлаў — магчымасць прымацаваць да кожнага паведамлення файл (радзей — некалькі файлаў). Звычайна можна прымацоўваць толькі графічныя файлы, але сустракаюцца і іншыя варыянты, напрыклад прымацаванне файлаў webm ці MP3. Прымацаваныя файлы захоўваюцца на серверы іміджборда.
  • Адсутнасць архівацыі па змоўчанні. Кожны раздзел іміджборда можа змяшчаць не больш акрэсленай колькасці трэдаў. Новае паведамленне ў трэдзе падымае яго наверх. Пры стварэнні новага трэду самы ніжні, гэта значыць той, у які пісалі найболей даўно, выдаляецца. Існуюць іншыя сервісы, якія ажыццяўляюць архівацыю па патрабаванні (трэды замест выдалення пераносяццца ў асобную дырэкторыю)[1].

Выкарыстоўваемае праграмнае забеспячэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Першы форумны рухавік для іміджборда Futaba выкарыстоўваецца у Futaba channel, напісаны на PHP. У 2003 году з’явіўся англамоўны форк Futaba пад назвай Futallaby.

У цяперашні час папулярныя форумныя рухавікі Wakaba, напісаны на Perl, і заснаваныя на Kusaba, напісаныя на PHP. Kusaba — напісаны на PHP форумны рухавік (першапачаткавая назва скрыпта Trevorchan), мэтай распрацоўкі якога з’яўлялася павышэнне прадукцыйнасці работы скрыпта і стварэнне агульнага кансалідаванага ўпраўлення ўсімі дошкамі іміджборда.

31 жніўня 2007 года стваральнік Kusaba спыніў распрацоўку скрыпта. Апошняй версіяй Kusaba стаў SVN r193. Цяпер стваральнік Kusaba займаецца аналагічным скрыптом PyIB (напісаны на Python). Работу над скрыптом Kusaba працягнулі тры незалежныя групы распрацоўнікаў: Kusaba X, Kusaba 2 і Serissa. На дадзены момант, работу працягваюць толькі распрацоўшчыкі Kusaba X.

Грунтоўна менш папулярным, але тэхнічна развітым форумным рухавіком з’яўляецца Orphereus, напісаны на Python з выкарыстаннем фрэймворка Pylons, няшмат больш слабай функцыянальнасцю, чым Kusaba X, аднак мае магчымасці, якіх няма ва ўсіх астатніх форумных рухавікоў для іміджбордаў (рэгістрацыя, магчымасць ставіць тэгі, замест таго, каб пісаць на адной акрэсленай дошцы і т. д.). Большая частка з гэтай спецыфічнай функцыянальнасці і не дазволіла скрыпту заваяваць належную папулярнасць.

Таксама сустракаюцца іміджборды з уласнымі ўнікальнымі форумнымі рухавікамі, такі від іміджбордаў часта абнаўляецца і пастаянна змяняецца, рэагуючы на запыты аўдыторыі.

Галерэі выяў у стылі Danbooru (данбору) часам таксама называюць іміджбордамі, і сам праект Danbooru называе сябе «taggable image board»[2][3]. У адрозненне ад традыцыйных Futaba-падобных іміджбордаў, для Danbooru-падобных галерэй асноўная мэта — не-іерархічная семантычная структура, у якой карыстальнікі могуць публікаваць змесціва і дадаць тэгі, анатацыі, пераклады і каментарыі.

Вядомыя рухавікі Danbooru-падобных сайтаў — сам Danbooru (Ruby on Rails), Shimmie (PHP) і Gelbooru.

Асноўныя рысы іміджбордаў

[правіць | правіць зыходнік]

Уласцівым для любого іміджборда з’яўляецца наяўнасць раздзела /b/, які не является тэматычным. Астатнія раздзелы (таксама мянуемыя бордамі ці дошкамі) могуць спецыялізавацца на абмеркаванні розных тэм: пачынаючы ад анімэ[4] і хентая[5], заканчвая садоўніцтвам і крыптавалютай[6][7]. Наогул, колькасць раздзелаў можа вагацца ў розных іміджбордаў, але, у асноўным, яны маюць падобныя раздзелы.

Папулярныя іміджборды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Futaba Channel — адзін з першых і самых папулярных іміджбордаў на тэрыторыі Японіі.
  • 4chan — англамоўны іміджборд.
  • 2ch.hk (Двач) — самы папулярны рускамоўны іміджборд. На цяперашні момант адкрыта 156 дошак.[8]
  • http://dobrochan.com/
  • http://iichan.hk/
  • Белчан — адзіны беларускамоўны іміджборд, у 2010—2019 гады існаваў як belchan.org.

Зноскі

  1. Архивач — Архив тредов имиджборд (руск.)(недаступная спасылка). arhivach.org. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2017. Праверана 24 мая 2017.
  2. Danbooru: Ubuntu Community Documentation (англ.). Праверана 5 студзеня 2010.
  3. https://github.com/r888888888/danbooru
  4. /a/ - Аниме (руск.)(недаступная спасылка). 2ch.hk. Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2017. Праверана 24 мая 2017.
  5. Двач - Хентай(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2015. Праверана 14 верасня 2017.
  6. /cc/ - Криптовалюта (руск.)(недаступная спасылка). 2ch.hk. Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2017. Праверана 24 мая 2017.
  7. /sad/ - Садоводство (руск.)(недаступная спасылка). 2ch.hk. Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2017. Праверана 24 мая 2017.
  8. Два.ч — Свободное общение. 2ch.hk. Праверана 24 мая 2017.