Ілья Андрэевіч Гаўрылаў
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ілья Андрэевіч Гаўрылаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
26 верасня 1988[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Расія |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ілья Гаўрылаў (нар. 26 верасня 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец віцебскага футбола[2]. Футболам пачаў займацца ў 8 гадоў, а ўжо ў 14 гадоў перайшоў у мінскае «Дынама», за якое правёў адзін матч у Кубку Беларусі[2][3].
У 2007 годзе разам з Антонам Амельчанкам і Юрыем Жаўновым (якія прыйшлі ў клуб некалькі раней) стаў іграком клуба расійскай Прэм’ер-лігі «Масква»[4]. Аднак у першую каманду прабіцца не змог; гуляючы ў першынстве моладзевых каманд, зразумеў, што хоча гуляць на больш высокім узроўні і папрасіў кіраўніцтва адпусціць яго ў арэнду[2].
Так, у 2008 годзе Ілья гуляў у арэндзе ў беларускіх клубах: магілёўскім «Дняпро» і «Тарпеда» з Жодзіна[5]. За «Дняпро» Ілья правёў ўсяго адну гульню ў Вышэйшай лізе Беларусі. За жодзінскае «Тарпеда» дэбютаваў 10 жніўня 2008 года ў матчы з магілёўскім «Савітам», выйшаўшы ў стартавым складзе і правёўшы ўсю гульню. Па заканчэнні арэнды Гаўрылаў вярнуўся ў «Маскву».
У сакавіку 2010 года падпісаў двухгадовы кантракт з астраханскім «Валгаром-Газпрамам»[6], які выступаў у Першым дывізіёне. Аднак правёў усяго два матчы, пасля чаго ў чэрвені 2010 года кантракт па ўзаемнай згодзе быў скасаваны[7], і Гаўрылаў вярнуўся ў Беларусь зноў у жодзінскае «Тарпеда», заключыўшы працоўнае пагадненне на паўгода.
Пасля заканчэння тэрміну кантракта Ілья ў якасці свабоднага агента адправіўся на прагляд у курскі «Авангард»[8], з якім у выніку 13 лютага 2011 года падпісаў кантракт. За курскі клуб дэбютаваў 2 мая ў матчы трэцяга тура Першынства Расіі з саратаўскім «Сокалам». Па заканчэнні сезона 2011/12 пакінуў «Авангард».
13 ліпеня 2012 года было абвешчана аб тым, што Ілья заключыў аднагадовае пагадненне з падмаскоўнымі «Хімкамі»[9]. У складзе «Хімкаў» рэгулярна гуляў у аснове ў ФНЛ.
У пачатку чэрвеня 2013 года перайшоў у валгаградскі «Ротар»[10], але на полі з’яўляўся эпізадычна. У выніку, у 2014 годзе ўжо не з’яўляўся нават на лаўцы запасных, шукаючы новы клуб.
У ліпені 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[11], дзе стаў другім брамнікам пасля Артура Каценкі. Паколькі на той момант страціў беларускае грамадзянства на карысць расійскага, то стаў выступаць у чэмпіянаце Беларусі ў якасці легіянера.
У лютым 2015 года склад «Шахцёра» папоўніў вопытны брамнік Уладзімір Бушма, пасля чаго Гаўрылаў выпаў з асноўнай абоймы гарнякоў. У выніку ў сакавіку 2015 года, разарваўшы кантракт з «Шахцёрам», перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[12], у складзе якога стаў асноўным брамнікам.
У лютым 2016 года вярнуўся ў Расію, пасля прагляду падпісаўшы кантракт з клубам «Прамень-Энергія»[13]. У складзе ўладзівастоцкага клуба трывала гуляў у аснове. У чэрвені 2017 года зноў стаў іграком «Ротара»[14], аднак ужо ў верасні таго ж года на правах свабоднага агента пакінуў каманду[15].
У 2017 годзе стаў абвінавачаным ва ўдзеле ў дагаварным матчы падчас выступу за «Граніт». У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 11,5 тысяч рублёў[16], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[17]. У пачатку 2018 года падпісаў пагадненне з узбекскім клубам «Наўбахор», аднак у выніку так і не згуляў за яго, неўзабаве пакінуў каманду[18] і завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 годзе згуляў у трох матчах за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ilia Gavrilov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Илья Гаврилов: «Когда в тебя верят — крылья вырастают» (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Хімкаў» (21 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2014. Праверана 7 лютага 2014.
- ↑ 1/8 финала. Повторные матчи. Легок путь в четвертьфинал (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 15 сакавіка 2014.
- ↑ Антон Михашенок. Путь на Турцию (руск.). gazetakursk.ru (4 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2013. Праверана 7 лютага 2014.
- ↑ Илья Гаврилов: «В Белоруссии хорошо, но хочется большего» (руск.). sports.ru (16 студзеня 2009). Праверана 6 мая 2024.
- ↑ Илья Гаврилов подписал контракт с астраханским "Волгарь-Газпромом" (руск.). football.by (25 сакавіка 2010). Праверана 6 мая 2024.
- ↑ Илья Гаврилов покинул "Волгарь-Газпром" (руск.). football.by (22 чэрвеня 2010). Праверана 6 мая 2024.
- ↑ Илья Гаврилов объявился в курском "Авангарде" (руск.). football.by (2 лютага 2011). Праверана 6 мая 2024.
- ↑ В «Химки» перешёл Илья Гаврилов (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Хімкаў» (13 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2013. Праверана 13 ліпеня 2012.
- ↑ «Ротор» заключил контракт с голкипером Ильей Гавриловым (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт валгаградскага «Ротара» (4 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ "Шахтер" подписал Гаврилова и расстался с Копанцовым (руск.). football.by (11 ліпеня 2014). Праверана 6 мая 2024.
- ↑ "Гранит" подписал Невмываку, Габовду и Гаврилова (руск.). football.by (19 сакавіка 2015). Праверана 6 мая 2024.
- ↑ Илья Гаврилов сменил Микашевичи на Владивосток (руск.). football.by (25 лютага 2016). Праверана 6 мая 2024.
- ↑ Илья Гаврилов сменил "Луч-Энергию" на "Ротор" (руск.). football.by (13 чэрвеня 2017). Праверана 6 мая 2024.
- ↑ "Ротор" расторг контракт с Ильей Гавриловым (руск.). football.by (7 верасня 2017). Праверана 6 мая 2024.
- ↑ "Дело о договорных матчах". От 4 до 40 тысяч евро штрафа, до 3 лет ограничения свободы (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
- ↑ Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 5 сакавіка 2018.
- ↑ Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
- Нарадзіліся 26 верасня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Маладзечна
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Масква
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Валгар Астрахань
- Ігракі ФК Авангард Курск
- Ігракі ФК Хімкі
- Ігракі ФК Ротар Валгаград
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Прамень-Энергія Уладзівасток