Ізраіль Майсеевіч Перэльман
Ізраіль Майсеевіч Перэльман | |
---|---|
Дата нараджэння | 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1954 |
Грамадзянства | СССР |
Дзеці | Міхаіл Перэльман[d] |
Род дзейнасці | хірург |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
|
Ізраіль Майсеевіч Перэльман (руск.: Израиль Моисеевич Перельман; 1892—1954) — беларускі і савецкі хірург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1892 годзе ў Мінску. Пасля заканчэння Мінскага рэальнага вучылішча ў 1912 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Бернскага ўніверсітэта. У 1914 годзе ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны вярнуўся ў Расію, дзе працягнуў адукацыю ў Маскоўскім універсітэце, які скончыў у 1917 годзе. З сакавіка па лістапад 1917 года служыў малодшым урачом на Румынскім фронце, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працягнуў службу ў Чырвонай арміі[1].
Пасля дэмабілізацыі ў 1921 годзе прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1930 года — Беларускі медыцынскі інстытут). У 1921—1924 гадах працаваў празектарам пры кафедры анатоміі Беларускага ўніверсітэта і ардынатарам хірургічнага аддзялення Менскай губернскай бальніцы. У 1924—1927 гадах асістэнт факультэцкай хірургічнай клінікі Беларускага ўніверсітэта. У 1925 годзе каля трох месяцаў у складзе групы выкладчыкаў стажыраваўся ў клініках Германіі[1].
У 1927—1933 гадах загадчык хірургічнага аддзялення Барысаўскай гарадской бальніцы, таксама ўзначальваў гарадское таварыства ўрачоў. У 1933—1937 гадах загадчык хірургічнага аддзялення 1-й Гомельскай бальніцы і адначасова кіраўнік апорнага пункта Беларускага дзяржаўнага завочнага медыцынскага інстытута. У 1935 годзе па сукупнасці навуковых прац атрымаў ступень кандыдата медыцынскіх навук і званне дацэнта. У 1937 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Непраходнасць кішак», зацверджаны ў званні прафесара. У 1937—1941 гадах загадчык кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага медыцынскага інстытута. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў горад Арджанікідзэ, дзе ўзначаліў хірургічную клініку Паўночна-Асецінскага медыцынскага інстытута. У 1942—1943 гадах прафесар шпітальнай хірургічнай клінікі Новасібірскага медыцынскага інстытута[1].
У лістападзе 1943 года па загадзе Наркамздароўя СССР прыехаў у Яраслаўль для арганізацыі хірургічных кафедраў эвакуіраванага сюды Беларускага медыцынскага інстытута, а затым створанага на яго базе Яраслаўскага медыцынскага інстытута. Да 1946 года кіраваў тут адначасова кафедрамі: 1) шпітальнай хірургіі, 2) аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі. У 1949—1951 гадах загадчык кафедры агульнай хірургіі. У кастрычніку 1951 года прызначаны загадчыкам кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, якая не мела клінічнай базай; з пераводам не пагадзіўся, і ў снежні 1951 года звольнены. Раптоўна памёр у 1954 годзе[1].
Напісаў 58 навуковых прац, прысвечаных пераліванню крыві, хірургіі нервовай сістэмы, памылкам і няўдачам у хірургіі і інш. Падрыхтаваў 6 кандыдатаў навук[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя», медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне|За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і іншымі ўзнагародамі[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Бацька хірурга акадэміка АМН СССР — РАМН Міхаіла Перэльмана.[1]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ерегина Н. Т. Ярославская государственная медицинская академия. Страницы истории (1944—2004) / Ред. Новиков Ю. В. — Ярославль, 2004. — 476 с.
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі ў 1954 годзе
- Выкладчыкі медыцынскага факультэта БДУ
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Паўночна-Асецінскай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі
- Выкладчыкі Новасібірскага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Яраслаўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Мінскага рэальнага вучылішча
- Выпускнікі Бернскага ўніверсітэта
- Выпускнікі МДУ
- Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Патолагаанатамы Беларусі
- Хірургі Беларусі
- Ваенныя ўрачы СССР
- Хірургі СССР