Ігар Яўгенавіч Крывіцкі
Ігар Яўгенавіч Крывіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1929 (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Ігар Яўгенавіч Крывіцкі (1 сакавіка 1929, с. Гарадзішча, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1951 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1959 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Ваенпраекце, Белпрампраекце, з 1959 года — архітэктар Заводскага раёна Мінска, з 1970 года — намеснік старшыні Заводскага райсавета народных дэпутатаў, з 1973 года — намеснік галоўнага інжынера ў БелНДІдзіпрасельбудзе, з 1980 г. — дырэктар Белдзіпрагандлю.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Член КПСС з 1967 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак у Віцебску (1953), жылы дом на плошчы Я. Коласа (1957, з С. Б. Баткоўскім, Н. Э. Шпігельманам), ПДП прамысловых раёнаў Дражня, Паўднёвы, па вул. Маладзёжнай, на поўдзень ад аўтазавода (1965—1970) у Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1979) за арганізацыю праектавання і аўтарскага нагляду будаўніцтва жылога пасёлка жывёлагадоўчага комплексу «Мір» Брэсцкай вобласці.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кривицкий Игорь Евгеньевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскай вобласці
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Ваенпраекта
- Супрацоўнікі Белпрампраекта
- Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя