Іван Якаўлевіч Спрогіс
Іван Якаўлевіч Спрогіс | |
---|---|
лат.: Jānis Sproģis | |
Дата нараджэння | 9 снежня 1833[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 1918[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, археограф, этнограф, бібліёграф, фалькларыст, архівіст, бібліятэкар |
Навуковая сфера | гісторыя[2], археаграфія[2], фалькларыстыка[2], этнаграфія[2] і бібліяграфічная дзейнасць[d][2] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Іван Якаўлевіч Спро́гіс[4] або Яніс Спрогіс (лат.: Jānis Sproģis; 20 чэрвеня (2 ліпеня) 1833[4], хутар Штокмансгоф Ліфляндскай губерні Расійская імперыі — 1916 або 19 ліпеня 1918, Кіеў) — гісторык, археограф, этнограф і бібліёграф латышскага паходжання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў царкоўнапрыходскую школу, Рыжскае духоўнае вучылішча і ў 1859 годзе Рыжскую духоўную семінарыю. У 1859 годзе прыняты Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію, дзе навучаўся за скарбовы кошт. У кастрычніку 1861 года Спрогіс адлічаны з акадэміі па абвінавачванні ў арганізацыі студэнцкіх хваляванняў[5]. Вярнуўшыся ў Рыгу, Спрогіс хацеў атрымаць месца святара, але яму адмовілі ў гэтым. У студзені 1862 года Спрогіс прыняты на працу дзяжурным у чытальнай зале Імператарскай Публічнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбурзе[5]. Паводле хадатайніцтва дырэктара бібліятэкі Івана Дзялянава Спрогіс быў выключаны з духоўнага саслоўя і 15 студзеня 1863 года прызначаны памочнікам загадчыка чытальнай залы і прадстаўлены да прысваення першага класнага чыну[5]. У бібліятэцы працаваў да 21 снежня 1864 года[5]. З працы звольнены па просьбе папячыцеля Віленскай навучальнай акругі Івана Карнілава і ў 1865 годзе адпраўлены ва ўпраўленне акругі звышштатным настаўнікам. У сярэдзіне 1865 года Іван Спрогіс заняў пасаду загадчыка створанай Публічнай бібліятэкай у Вільні. У 1865 годзе прызначаны памочнікам архіварыуса Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актавых кніг, а ў 1879 годзе заняў пасаду архіварыуса. На гэтай пасадзе І. Спрогіс працаваў да канца жыцця.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Іван Спрогіс — аўтар і рэдактар серыі прац па гісторыі і геаграфіі «Паўночна-Заходняга краю», па латышскай і літоўскай этнаграфіі, юрыдычнай антрапалогіі, фалькларыстыцы. У 1868 годзе выдаў на рускай мове «Помнікі латышскай народнай творчасці», у 1866 годзе «Латышско-русский месяцеслов». У 1877—1915 гадах быў членам Віленскай археаграфічнай камісіі[4]. Разам з Мікітам Гарбачэўскім, Пятром Гільтэбрантам і іншымі падрыхтаваў шэраг тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі», склаў паказальнікі для многіх з іх, а таксама паказальнікі для 1—13 тамоў «Археаграфічнага зборніка дакументаў»[4]. Аўтар дзясяткаў артыкулаў і бібліяграфічных нататак, апублікаваных у розных перыядычных выданнях («Известия Академии наук», «Живая старина», «Чтения в Историческом обществе Нестора Летописца», «Записки Северо-Западного отделения Русского географического общества», «Виленский вестник», «Западный вестник», «Витебские губернские ведомости», «Литовские епархиальные ведомости» і інш.)[6].
Уваходзіў у склад камітэта па падрыхтоўцы IX археалагічнага з’езда ў Вільні. Ганаровы член Пецярбургскага археалагічнага інстытута, член-карэспандэнт Маскоўскага археалагічнага таварыства, член-супрацоўнік Рускага геаграфічнага таварыства[6].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені, ордэнамі Святой Ганны 2-й і 3-й ступені, ордэнамі Святога Станіслава 2-й і 3-й ступені[6].
Зноскі
- ↑ а б в г д Visuotinė lietuvių enciklopedija Праверана 16 верасня 2022.
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Сотрудники Российской национальной библиотеки
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Спрогис Иван Яковлевич (Янис) // Биографический словарь, т. 1—4 (электронная версия) (руск.)
- ↑ а б в Спрогис Иван Яковлевич // Проект «Отечественные этнологи и антропологи. XX век» Архівавана 28 мая 2022. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шумейка М. Ф. Спро́гіс Іван Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 121. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Шумейка М. Спро́гіс Іван Якаўлевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 394. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спрогіс Іван Якаўлевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Спрогис Иван Яковлевич (Янис) // Биографический словарь, т. 1—4 (электронная версия) (руск.)
- Спрогис Иван Яковлевич // Проект «Отечественные этнологи и антропологи. XX век» Архівавана 28 мая 2022. (руск.)
- Петербургская историческая школа (XVIII — начало XX вв.) Спрогис Иван Яковлевич (руск.) // Сайт СПбДУ
- Нарадзіліся 9 снежня
- Нарадзіліся ў 1833 годзе
- Нарадзіліся ў Латвіі
- Памерлі 19 ліпеня
- Памерлі ў 1918 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Выпускнікі Рыжскай духоўнай семінарыі
- Члены Віленскай археаграфічнай камісіі
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Этнографы Расіі
- Архівісты Расійскай імперыі
- Гісторыкі Расійскай імперыі
- Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года