Перайсці да зместу

Іаган Анвандэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Анвандэр
Дата нараджэння 7 лютага 1715(1715-02-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 1770(1770-11-16)[2][3] (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Анвандэр (7 лютага 1715, Рапен, сёння муніцыпалітэт Унтэрэг, акруга Унтэральгау — 16 лістапада 1770, Лаўінген, акруга Дылінген-ан-дэр-Донаў) — нямецкі мастак эпохі ракако і фрэскапісец.

Анвандэр быў галавой сям’і мастакоў, у якую ўваходзіў Іаган Баптыст Анвандэр. Нарадзіўся ў сям’і фермера і, верагодна, атрымаў адукацыю ў манастыры Отабойрэн або Міндэльхайм. У 1740 г. ажаніўся з Марыяй Францішкай Зесэр, дачкой лаўнгенскага саветніка Іагана Каспера Зесэра. Ужо ў 1739 годзе ён набыў грамадзянскія правы Лаўінгена. Дом, які купіў Анвандэр, існуе і сёння па адрасе Herzog-Georg-Strasse 21. У 1740—1764 гадах Марыя Францішка нарадзіла дванаццаць дзяцей, толькі трое з іх дажылі да старасці.

Анвандэр працаваў пераважна ў раёне архібіскупства Бамберга. Яго працы, карціны і фрэскі можна ўбачыць больш чым у 50 культавых месцах на поўдні Германіі. Адна з самых вядомых яго работ — жывапіс на фасадзе старой бамбергскай ратушы, сёння страчаны.

Зноскі