Віктар Амадэй III
Віктар Амадэй III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Vittorio Amedeo III | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл Эмануіл III | ||||||
Пераемнік | Carlo Emanuele IV of Sardinia[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 чэрвеня 1726[1][2][…] |
||||||
Смерць |
16 кастрычніка 1796[1][2][…] (70 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Савойскі дом | ||||||
Бацька | Карл Эмануіл III | ||||||
Маці | Polyxena of Hesse-Rheinfels-Rotenburg[d] | ||||||
Жонка | María Antonia of Spain[d][3] | ||||||
Дзеці | Carlo Emanuele IV of Sardinia[d], Marie Joséphine of Savoy[d], Марыя-Тэрэза Савойская, Maria Anna of Savoy[d], Віктор Эмануіл I[d], Prince Maurizio, Duke of Montferrat[d], Princess Maria Carolina of Savoy[d], Карл Фелікс, Maria Elisabetta Carlotta of Savoy[d][4], Amedeus Alexander of Savoy[d][4], Giuseppa di Savoia, Principessa di Savoia[d][4] і Giuseppe Benedetto, Count of Asti[d][4] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віктар Амадэй III (італ.: Vittorio Amedeo III; 26 чэрвеня 1726, Турын, Італія — 16 кастрычніка 1796, Манкальеры, Італія) — кароль Сардзінскага каралеўства і герцаг Савойскі з 1773 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Віктар Амадэй нарадзіўся ў Турыне, быў старэйшым сынам Карла Эмануіла III і яго другой жонкі Паліксены Крысціны Гесэн-Рэйнфельс-Ротэнбург.
Ён узышоў на прастол у 1773 годзе пасля смерці бацькі. На працягу Італьянскай кампаніі Напалеона яго войскі былі пераможаны французамі ў бітве пры Мілесіма (13 красавіка 1796) года. Віктар Амадэй быў вымушаны падпісаць Парыжскі дагавор (1796) і саступіць Францыі горада Кунеа, Чэва, Алесандрыю і Тартону. Гэты мір фактычна знішчыў Сардзінію як самастойную дзяржаву: Савоя і Ніца таксама былі саступлены Францыі.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Віктар-Амадэй быў у шлюбе з Марыяй Антуанэтай Бурбонскай (1729—1785), малодшай дачкой Філіпа V Іспанскага. У гэтым шлюбе нарадзіліся:
- Карл Эмануіл IV (1751—1819), ажаніўся з Клацільдай Французскай, сястрой Людовіка XVI Французскага
- Марыя Елізавета Шарлота (1752—1753)
- Марыя Жазэфіна (1753—1810), у шлюбе з Людовікам XVIII Французскім
- Амадэй-Аляксандр (1754—1755), герцаг дэ Манферат
- Марыя-Тэрэза (1756—1805), у шлюбе з Карлам X Французскім
- Марыя-Ганна (1757—1824)
- Віктар Эмануіл I (1759—1824)
- Марыя Крысціна Жазэфіна (1760—1768)
- Марыс-Жазеф (1762—1799), герцаг дэ Манферат
- Караліна (1764—1782), у шлюбе з Антонам I Саксонскім
- Карл-Фелікс (1765—1831)
- Жазеф-Бенуа (1766—1802), граф Марыен (1796) і д'Асці (1796—1802).
З шасці сыноў пяцёра выжылі і трое з іх узыйшлі на прастол. Дзве дачкі ажаніліся з двума братамі: будучымі каралямі Францыі Людовікам XVIII і Карлам X, прычым Віктар-Амадэй паклапаціўся аб тым, каб старэйшая ажанілася са старэйшым, а малодшая з малодшым.
Зноскі
- ↑ а б Victor Amadeus III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Víctor Amadeo III de Saboya . // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage