Бісэнто
Бісэнто (яп.: 眉尖刀 бісэнто:) — японская халодная зброя з доўгай дзяржальняй, рэдкі разнавід нагінаты.
Бісэнто адрозніваецца ад нагінаты вялікім памерам і іншым стылем абыходжання. Гэтай зброяй працуюць абавязкова з шырокім хватам, задзейнічаючы абодва канцы, пры тым, што вядучая рука павінна знаходзіцца ля гарды.[1]
Ёсць і перавагі стылю барацьбы з бісэнта над стылем барацьбы з нагінатай. У баі спінка клінка бісэнта, у адрозненне ад нагінаты, можа не толькі адбіваць і адводзіць удар, але і націскаць, і кантраляваць.[1] Бісэнта цяжэй за нагінату, таму ягоныя сякучыя ўдары ў вялікай ступені праносныя, чым фіксаваныя. Яны наносяцца са значна большым размахам. Бісэнта можа з лёгкасцю адсекчы галаву як чалавеку, так і каню[2], што з нагінатай зрабіць не так проста. Вага мяча мае ролю як у прабіўной, так і ў штуршковай ўласцівасці.[1]
Ёсць меркаванне, што ідэю гэтай зброі японцы ўзялі ў кітайскіх мячоў.[3]