Белгарад
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бе́лгарад (руск.: Белгород) — горад (з 1596 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Белгародскай вобласці. Насельніцтва 358 тыс. чалавек (2008). Горад воінскай славы. Размешчаны на паўднёвай ускраіне Сярэднярускага ўзвышша, пераважна на правым беразе ракі Северскі Данец (правы прыток Дона), за 697 км на поўдзень ад Масквы, за 40 км ад мяжы з Украінай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца як населены пункт у 1237 годзе. Каля 1596 года становіцца горадам-крэпасцю, цэнтрам Белгародскай мяжы супраць крымскіх татараў. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў раёне Белгарада у ліпені — жніўні 1943 года адбываліся жорсткія баі савецкіх і германскіх войскаў (Курская бітва).
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Аполе, Польшча (14 красавіка 2004)[1]
- Арол, Расія
- Вышгарад, Украіна
- / Еўпаторыя, Расія / Украіна
- Курск, Расія (2019)[2]
- / Луганск, Украіна / Расія
- Ніш, Сербія
- Прылукы, Украіна
- Севастопаль, Украіна
- Сумы, Украіна[3]
- Уэйкфілд[d], Вялікабрытанія
- Уэйкфілд[d], Вялікабрытанія
- Харкаў, Украіна
- Хернэ, Германія
- Чанчунь, Кітай
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Барысавіч Баркоўскі (1913—2003) — разведчык. Герой Расіі.
- Васіль Іларыёнавіч Зайцаў (1910—1982) — беларускі архітэктар.
- Павел Пятровіч Зюбін (1910—1944) — Герой Савецкага Саюза (1944).
- Святлана Васілеўна Хоркіна (нар. 1979) — расійская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).