Сесар Дамела
Сесар Дамела | |
---|---|
нідэрл.: César Domela Nieuwenhuis | |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 снежня 1992[3] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ferdinand Domela Nieuwenhuis[d] |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, фатограф, дызайнер, друкар, рысавальнік |
Жанр | абстракцыянізм |
Мастацкі кірунак | абстракцыянізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казар Дамела Ньівенхёйс, вядомы таксама як Сесар Дамела (нідэрл. César Domela Nieuwenhuis; 15 студзеня 1900, Амстэрдам, Нідэрланды — 31 снежня 1992, Парыж, Францыя) — нідэрландскі мастак, графік, фатограф.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Фердынанда Дамелы Ньівенхёйса, вядомага дзеяча нідэрландскага рабочага руху.
Мастак-самавучка. У 1919—1923 жыў у Асконе (Швейцарыя). Не маючы фармальнай, мастацкай адукацыі, раннія працы — пейзажы і нацюрморты, напісаныя з натуры, выкананы ім у вельмі стылізаванай манеры, зведзены да геаметрычных формаў. Пісаў пад уплывам, у вялікай ступені, кубізму.
У 1923 годзе, пасля знаходжання ў Парыжы, працаваў у Асконе і Берне, дзе стварыў свае першыя абстрактныя кампазіцыі. Развіваючы канструктывісцкі стыль, у 1923 г. пераехаў у Берлін, дзе зблізіўся з членамі ўплывовай «Лістападаўскай групы» і прыняў удзел у берлінскай выставе.
У 1924 годзе ён стаў самым маладым членам таварыства мастакоў «Стыль», цесна супрацоўнічаў са знакамітым Тэа ван Дусбургам і Пітам Мандрыянам. Праца з імі абумовіла зварот мастака да неапластычных кампазіцый, якія ён выставіў у тым жа годзе на першай персанальнай выставе ў Гаазе ў галерэі Андрэцх. Затым Дамела вярнуўся ў Берлін, дзе стварыў свае першыя трохмерныя карціны-рэльефы, якія, застаючыся неапластычнымі, паступова вызваляюцца ад строгага геаметрызму Мандрыяна. У Парыжы, куды ён прыехаў у 1933 годзе, Дамела выканаў вялікую серыю паліхромных рэльефаў, спачатку канструктывісцкіх, а потым мякчэйшых, у якія ён уводзіць самыя розныя матэрыялы: дрэва, медзь, сталь, а таксама фотамантажы і выразкі газетных аб’яў і, асабліва, пластык. Яго рэльефы на працягу некалькіх гадоў суправаджаліся варыяцыямі ў гуашы, тэмай якіх стала каларыстычная сімволіка.
У 1934 годзе ім была адкрыта студыя шаўкаграфіі для гравюр. У 1936 годзе Дамела прыняў удзел у выставе кубізму і абстрактнага мастацтва ў Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.
Вялікія рэтраспектыўныя выставы работ Дамелы прайшлі ў 1972 у Кунстферайне ў Дзюсельдорфе і ў 1987 у Музеі сучаснага мастацтва горада Парыжа.
Зноскі
- ↑ César Domela
- ↑ Cesar Domela Nieuwenhuis // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ César Domela-Nieuwenhuis // Photographers’ Identities Catalog Праверана 19 снежня 2020.