Барыс Абрамавіч Забораў
Барыс Абрамавіч Забораў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1935[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 2021[2][1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Абрам Забораў |
Дзеці | Кірыл Забораў[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, скульптар |
Жанр | партрэт, пейзаж, сюжэтна-тэматычная карціна |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барыс Абрамавіч Забораў (16 кастрычніка 1935, Мінск ― 20 студзеня 2021, Францыя[4]) — беларускі і французскі жывапісец і графік, сын мастака Абрама Заборава.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1949 па 1954 год вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, потым ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР. У 1956 годзе перавёўся ў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава, скончыў яго ў 1961 г. па спецыяльнасці «мастак тэатра».
Быў сябрам Саюза мастакоў БССР (1962 —1979).
Жыў у г. Мінску, у 1979 годзе эмігрыраваў, жыў у Францыі (Парыж).
Памёр 20 студзеня 2021 года[5].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у галіне кніжнай графікі і ў розных жанрах станковага жывапісу.
Займаўся мастацкім афармленнем кніг. Сярод іх зборнік вершаў балгарскіх паэтаў «Ад круч балканскіх», «Вей, ветрык» Яна Райніса, «Гамлет» і «Санеты» У. Шэкспіра, аповесць-казку «Кароль Мацюсь Першы» Я. Корчака, кнігі беларускіх аўтараў «Выбраная лірыка» Я. Купалы, «Раскідач» Р. Барадуліна, «Аўтограф» Ю. Свіркі і інш. Зрабіў ілюстрацыі да твораў Ф. Дастаеўскага («Пакорлівая»), А. Пушкіна («Казка аб царэ Салтане»), О. Уайльда «Казкі». У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца каля 50 графічных аркушаў Б. Заборава.
Выканаў 7 кніжных знакаў (экслібрысаў)[6].
У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 5 жывапісных палотнаў 1960 — 1970-х гадоў: партрэты Уладзіміра Маякоўскага і эстонскай мастачкі Імры Арэк, карціны «Палескія музыкі» (1968) і «Зімовае свята», апошняе да эміграцыі палатно «Рамантычны пейзаж» (1977). 17 лютага 2009 г. мастак перадаў музею карціну «Гумно» (2008)[7].
З 27 кастрычніка па 10 снежня 2010 года творы Барыса Заборава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[8].
Дзве карціны Заборава захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[9].
З 2014 года расейскі літаратурна—мастацкі часопіс «Знамя» пачаў друкаваць біяграфічнае апавестваванне Б. Заборава «То, што нельга забыць»[10]. У 2018 годзе гэты твор надрукаваны аддзельнай кнігай з малюнкамі аўтара[11].
Пра яго
[правіць | правіць зыходнік]- Дакументальны фільм «Мастак Барыс Забораў» (1996; рэжысёр — Валер Рубінчык)[12].
Зноскі
- ↑ а б в г Fichier des personnes décédées Праверана 17 лютага 2021.
- ↑ https://nn.by/?c=ar&i=266990
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #12384569x // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.
- ↑ Памёр мастак Барыс Забораў . Наша Ніва (21 студзеня 2020). Праверана 21 студзеня 2020.
- ↑ Мастак Барыс Забораў памёр у Францыі, паведамляюць у сацсетках ягоныя сябры
- ↑ Беларускі кніжны знак / склад. А. Тычына, В. Шматаў. — Мн.,: Беларусь, 1975. — 127 с. — 12 000 экз.
- ↑ К церемонии передачи картин Б.А.Заборова и Дучица от МИДа НХМ РБ . Национальный художественный музей Республики Беларусь.(недаступная спасылка)
- ↑ Борис Заборов. Живопись. Рисунок. Скульптура(недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2017.
- ↑ Заборов Борис Архівавана 29 жніўня 2021.
- ↑ Борис Заборов То, что нельзя забыть // Знамя : журнал. — 2017. — № 6.
- ↑ Борис Заборов. То, что нельзя забыть: автобиографическое повествование. — Санкт-Петербург: Вита Нова, 2018. — 348 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-5-93898-671-8.
- ↑ Дакументальны фільм «Мастак Барыс Забораў» (1996) [1]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 488. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 317. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Художники Советской Белоруссии / редкол.: В. И. Версоцкий, Н. И. Гончаров, Н. Т. Гутиев и др. — Мн.,: Беларусь, 1976. — С. 133. — 400 с. — 18 000 экз.
- Zaborov : monographie / Mikhail German, Pascal Bonafoux, Béatrice Picon-Vallin. — Paris : ACATOS Publishing, 2006. — 496 С. — ISBN 2-940332-34-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Гістарычная і генетычная памяць праявілі сябе ў яго карцінах» // Звязда, 2023, 31 сакавіка 2023.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Парыжы
- Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Члены Саюза мастакоў БССР
- Графікі Беларусі
- Мастакі-ілюстратары Беларусі
- Экслібрысісты Беларусі
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Яўрэйскія мастакі
- Вучні Сяргея Каткова
- Імігравалі ў Францыю з Беларусі