Гая Дзмітрыевіч Гай
Гая Дзмітрыевіч Гай | |
---|---|
арм.: Հայկ Բժշկյանց | |
Дата нараджэння | 6 (18) лютага 1887 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 снежня 1937 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя |
Род войскаў | Руская імператарская армія |
Гады службы |
— 1917 1918—1935 |
Званне | камкор[2] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гай Дзмітрыевіч Гай (Гайк Бжышкян(ц), арм.: Հայկ Բժշկյանց) 6 (18) лютага 1887 — 11 снежня 1937 — савецкі ваеначальнік, Камкор, герой Грамадзянскай вайны[3]. 11 снежня 1937 расстраляны падчас кампаніі масавых рэпрэсій у РСЧА . Пасля смерці Сталіна рэабілітаваны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Армянін, нарадзіўся ў Таўрызе (Персія), у сям'і народнага настаўніка.
У 1901 пераязджае ў Тыфліс, дзе вучыцца ў армянскай духоўнай семінарыі[4].
З 1903 года браў удзел у рэвалюцыйным руху ў Закаўказзі[3]. Член РСДРП з 1904 года (паказваюць на яго ўступленне ў Армянскую сацыял-дэмакратычную (гнчакскую) партыю і ў атрад фідаінаў[4]).
Пасля заканчэння школы інструктараў і афіцэраў у Тыфлісе добраахвотна адправіўся на фронт. Камандуе ротай армянскіх добраахвотнікаў у шостай дружыне, якая ваявала на Каўказскім фронце супраць туркаў. У першую сусветную вайну даслужыўся да чыну штабс-капітана, генералам Юдзенічам быў узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі[4].
Служба ў РСЧА
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўступіў у РКП(б). Падчас Грамадзянскай вайны на чале сфармаваных ім частак вёў барацьбу супраць Чэхаславацкага корпуса і Арэнбургскіх казакоў генерала Дутава . У ліпені 1918 кіраваў абаронай Сімбірска. Нягледзячы на значную перавагу ў жывой сіле, артылерыі і выбары пазіцыі для абароны пацярпеў паразу ад наступу белых частак падпалкоўніка У. О. Капеля, які ўзяў горад 21 ліпеня 1918. Камандаваў наступнымі часткамі і злучэннямі:
- ліпень — лістапад 1918 г.: 1-я Сімбірская пяхотная дывізія[3] (з лістапада 1918 — 24-я Сімбірская), якая ўзяла Сімбірск і атрымала найменне «Самара-Ульянаўская Жалезная дывізія». За яго подпісам адпраўлена вядомая тэлеграма Леніну, які папраўляўся пасля замаху: «Узяцце вашага роднага горада, гэта адказ за адну вашу рану, а за іншую рану будзе Самара». У дывізіі служыў Г. К. Жукаў, які пасля з вялікай павагай адгукаўся пра Гая ў сваіх мемуарах. Менавіта па ініцыятыве Гая Жукаў ў 1924 годзе паступіў у Вышэйшую кавалерыйскую школу ў Маскве.
- снежань 1918 — чэрвень 1919 г.: 1-я армія[3] ў складзе Усходняга фронту РСЧА, якую прыняў пасля адбыцця М. М. Тухачэўскага на Паўднёвы фронт і якой камандаваў падчас вясновага наступу белых ;
- жнівень-верасень 1919 г.: 42-я стралковая дывізія Паўднёвага фронту ;
- з 25 верасня 1919 года па 3 сакавіка 1920 года[5]: 1-я Каўказская «дзікая» кавалерыйская дывізія Паўднёвага фронту .
Вясной 1920 камандаваў 2-м каўказскім кавалерыйскім корпусам Паўднёвага фронту РСФСР . Падчас савецка-польскай вайны — камандуючы 3-м кавалерыйскім корпусам[3], гераічна дзеючым на Заходнім фронце РСФСР. У жніўні 1920 3-і Кавалерыйскі корпус з часткамі 4-й арміі быў акружаны польскімі войскамі, пасля найцяжэйшых баёў інтэрнаваны ва Усходняй Прусіі.
У 1922 годзе наркамваенмар Арменіі[3], пасля займаўся ваенна-педагагічнай і навуковай працай.
У 1923 годзе скончыў Вышэйшыя ваенна-акадэмічныя курсы . У маі таго ж года камандзір і ваенкам 7-й кавалерыйскай дывізіі , потым 3-га кавалерыйскага корпуса.
У 1924—1925 гадах начальнік ваеннага гарнізона Мінска.
З 1926 года працягнуў вучобу ў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Пасля яе заканчэння ў 1927 годзе[3], загадвае там кафедрай і праз два гады абараняе дысертацыю.
У 1933—1935 гадах прафесар кафедры ваеннай гісторыі Ваенна-паветранай акадэміі імя Жукоўскага[3].
Аўтар кніг «У баях за Савецкую Беларусь» і нарыса аперацый 3-га коннага корпуса (абедзве непублікаваныя).
Апала і гібель
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 1935 быў зняты з усіх пастоў, звольнены з войска, выключаны з партыі. 3 ліпеня 1935 быў арыштаваны па абвінавачванні ў «стварэнні ваенна-фашысцкай арганізацыі ў РСЧА». У лісце Генрыху Ягодзе са следчага ізалятара прызнаў, што, «будучы выпіўшы, у прыватнай гутарцы з беспартыйным, сказаў, што „трэба прыбраць Сталіна, усё роўна яго прыбяруць“»[6]. Жонка Гая, Наталля Якаўлеўна звярнулася па дапамогу да старога рэвалюцыянера Пятра Кобазева , якому Сталін праз памочніка перадаў: «НКУС разбярэцца». 15 кастрычніка 1935 года быў прысуджаны Адмысловай нарадай пры НКУС СССР па абвінавачванні ў дачыненні да контррэвалюцыйнай групы да 5 гадоў лагераў[7]. Пры перасылцы ў Яраслаўскую турму 22 кастрычніка 1935 года здзейсніў пабег[8], але ўжо праз некалькі дзён быў затрыманы супрацоўнікамі НКУС[9][10].
Два гады знаходзіўся ў зняволенні. У канцы 1937 (11 снежня) у ходзе кампаніі масавых «чыстак» у РСЧА быў расстраляны[заўв 1]. Пасля смерці Сталіна рэабілітаваны і адноўлены ў партыі (пасмяротна).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- За ўдзел у Першай сусветнай вайне узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі і адным медалём.
- Быў двойчы ўзнагароджаны Ордэнам Чырвонага Сцяга[12]: у 1918 годзе за баявыя дзеянні ў раёне Волгі і ў 1920 годзе за польскую кампанію[12].
- ганаровы грамадзянін Мінска[13]
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У 1959 годзе ў Арэнбургскай вобласці, як мяркуецца, імем Гая названы названы горад.
- У Ерэване яго імем названы праспект, а таксама пастаўлены помнік.
- У Чыгуначным раёне горада Ульянаўска ў 1967 годзе яго імем названа вуліца, якая стала праспектам, а таксама ўзведзены помнік.
- Маюцца таксама вуліцы Гая ў гарадах Гродна, Мінск[3], Самара, Арэнбург і Стары Аскол; і бульвар Гая ў горадзе Тальяці.
- У цэнтральнай частцы г. Арэнбурга ў гонар Г. Д. Гая названая вуліца, на якой усталяваны яго бюст.
- У 1963 годзе ў яго гонар быў названы рачной пасажырскі цеплаход праекта 305 «Камдзіў Гай».
- У 1967 годзе была выпушчаная паштовая марка СССР, прысвечаная Гаю.
- Гайк Бжышкян некалькі разоў згадваецца ў рамане Хачыка Дашценца «Кліч аратых», які апавядае аб партызанскай барацьбе армянскіх гайдукоў супраць асманскіх уладаў на рубяжы XIX—XX стагоддзяў.
- Г. Д. Гай — персанаж фільмаў «Пыл пад сонцам» (Літоўская кінастудыя, 1977) і «Падданыя рэвалюцыі » (Свярдлоўская кінастудыя, 1987).
- Г. Д. Гай — персанаж рамана «Дыктатар» (Выдавецкі дом «Армада», 1998).
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Первый удар по Колчаку. Ленинград, 1926.
- На Варшаву! Действия 3 конного корпуса на Западном фронте. Москва — Ленинград, 1928.(недаступная спасылка)
- В боях за Симбирск. Ульяновск, 1928.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гай Гая Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ↑ а б в г д е ё ж з Гай Гая Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 133. — 737 с.
- ↑ а б в Сталин был не прав, послав Гая на эшафот (Эдуард ГАСПАРЯН) (ПЕРСОНЫ. ИЗВЕСТНЫЕ АРМЯНЕ) Архівавана 26 мая 2013. (руск.)
- ↑ rkka.ru. cavalry. Кавалерия гражданской войны. Командный состав кавалерийских соединений и объединений (руск.)
- ↑ Соколов Б. В. Наркомы страха. М.: АСТ-Пресс, 2001. С. 78
- ↑ Сайт таварыства «Мемарыял»
- ↑ Шрейдер М. П. НКВД изнутри: Записки чекиста. — М. : Возвращение, 1995.
- ↑ Мясников, В. Последний бой Гая // Коммунар. — 1989.
- ↑ Как комкор Гай наркому Ягоде свинью подложил // «АиФ Долгожитель». — 9 декабря 2005 г.. — № 23 (83).
- ↑ АП РФ, оп. 24, дело 413, лист 252, Списки жертв
- ↑ а б КАВАЛЕРЫ ОРДЕНА КРАСНОГО ЗНАМЕНИ РСФСР, Присвоение 2-oго ордена Красного Знамени.
- ↑ Гая Дмитриевич Гай, «Железный» комдив Архівавана 29 красавіка 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гай, Гая Дмитриевич // Гражданская война и военная интервенция в СССР: Энциклопедия. — М., 1983. — С. 138.
- Гай, Гая Дмитриевич (Канд. ист. наук; 1887—1937) // На Варшаву! Действия 3 конного корпуса на Западном фронте. Июль-август 1920 г.(недаступная спасылка)
- Айрапетян Г. А. Железный Гай / Предисловие С. М. Будённого. — М.: Воениздат, 1980. — 124 с. — (Полководцы и военачальники).
- Дунаевский А. М. По следам Гая. — Свердловск: Средне-Уральское книжное издательство, 1975. — 272 с.
- Лазарев С. Е. Подрезанные крылья (Неизвестное из жизни спецслужб) // Военно-исторический журнал. 2012. № 5 (625). С. 66-70.
- Лазарев С. Е. Судьба комкора Г. Д. Гая в контексте трагических событий 1930-х гг. // История в подробностях. «Большой террор». Москва, 2012. № 6 (24). С. 22-27.
- Лазарев С. Е. Социокультурный состав советской военной элиты 1931—1938 гг. и её оценки в прессе русского зарубежья. — Воронеж: Воронежский ЦНТИ — филиал ФГБУ «РЭА» Минэнерго России, 2012. — 312 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-4218-0102-3
- Железный Гай // Губернский вестник. — 2010.(недаступная спасылка)
- М. Шумейка. Камандзір жалезнай дывізіі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 1. — Мн.: Полымя, 1987. — ISSN 0131-2669. С.40—43.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гая Дмитриевич Гай, «Железный» комдив Архівавана 29 красавіка 2014. (руск.)
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Нарадзіліся ў Тэбрызе
- Памерлі 11 снежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Рэвалюцыянеры Арменіі
- Члены РСДРП
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Узнагароджаныя Георгіеўскім медалём
- Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Члены КПСС
- Палітыкі Арменіі
- Постаці Мінска
- Рэпрэсаваныя военачальнікі
- Мемуарысты СССР
- Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР
- Военачальнікі СССР
- Асобы на марках