Перайсці да зместу

Камарын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадскі пасёлак
Камарын
Дом культуры
Дом культуры
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
XVIII стагоддзе[A]
Гарадскі пасёлак з
Плошча
  • 2,320244 км²[3]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 2 052 чал. (1 студзеня 2024)[4]
Часавы пояс
Тэлефонны код
02344
Паштовы індэкс
247650
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203828906
Камарын на карце Беларусі ±
Камарын (Беларусь)
Камарын
Камарын (Гомельская вобласць)
Камарын

Камары́н[5] (трансліт.: Kamaryn, руск.: Комарин) — гарадскі пасёлак на поўдні Брагінскага раёна Гомельскай вобласці, цэнтр Камарынскага сельсавета. За 7 км ад чыгуначнай станцыі Старая Ёлча, 50 км ад Брагіна, 79 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі, 182 км ад Гомеля. Самае паўднёвае гарадское паселішча Беларусі. Насельніцтва 2 100 чал. (2020)[6].

На Генеральнай карце «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» Вялікага гістарычнага атласа Беларусі Камарын разам з Ёлчай і Бярозкамі пазначаны ў Ёлчанскім старостве[B], якое месцілася на тэрыторыі Оўруцкага павета[7] Кіеўскага ваяводства Каралеўства Польскага[8][C].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) паселішча апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 г. у складзе адноўленага Рэчыцкага павета потым Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 г. Мінскай губерні Расійскай імперыі[9]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вядома, што вёскі Камарын, Бярозкі, сёлы Ёлча, Грушна, вёскі Савічы, Галкі і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі (відавочна, зноў жа застаўным правам[D]) ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[10].

Паводле энцыклапедыі Гарады і вёскі Беларусі, у 1856 годзе ў Камарыне было 98 жыхароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» засведчана, што 100 жыхароў мястэчка Камарын абодвух полаў з’яўляліся прыхаджанамі Ёлчанскай Свята-Міхайлаўскай царквы, а 2 мужчыны і 3 жанчыны былі парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі[11].

У парэформенны перыяд мястэчка належала да новастворанай Ёлчанскай воласці. Згодна са звесткамі на 1876 і 1879 гады, Камарын заставаўся ў прыходзе Ёлчанскай царквы[12]. На 1886 год тут было 26 двароў, 128 жыхароў[13]. Згодна з перапісам 1897 года ў Камарыне 550 жыхароў, царква, 2 скураапрацоўчыя майстэрні, 12 лавак. З 1899 года працавала паштовае аддзяленне. На 1909 год у мястэчку налічвалася 104 двары, 614 жыхароў[14].

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага мірнага дагавора з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Камарын у складзе Рэчыцкага павета, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»[15].

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Ад 9 мая 1923 года Камарын — цэнтр воласці ў Гомельскай губерні.

8 снежня 1926 года Камарын вернуты БССР, стаў цэнтрам раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі. У 1929 годзе дзейнічалі 2 школы, хата-чытальня, бібліятэка, лекарскі ўчастак і ветэрынарны пункт, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Серп і молат», працавалі маслазавод, кузня, друкарня (з 1931), шавецкая і кравецкая майстэрні, будаўнічая арцель, хлебапякарня, вятрак, конны млын, сенапрэсавальны завод, ваўначоска. Выходзіла раённая газета «Чырвоны сцяг». З 29 лютага 1938 года Камарынскі раён увайшоў у склад Палескай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 28 жніўня 1941 да 23 верасня 1943 года Камарын акупаваны германскімі войскамі. Быў першым у Беларусі раённым цэнтрам, вызваленым ад захопнікаў.

З 8 студзеня 1954 года Камарын у складзе Гомельскай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў Камарыне, які з 17 лістапада набыў статус гарадскога пасёлка[16], налічвалася 1608 жыхароў.

25 снежня 1962 года Камарынскі раён скасаваны, а тэрыторыя далучана да Брагінскага раёна.

  • 1897 год — 550 чал.[17]
  • 1995 год — 2,6 тыс. чал.[17]
  • 2006 год — 2,2 тыс. чал.[18]
  • 2016 год — 1804 чал.[19]
  • 2017 год — 1777 чал.[20]
  • 2020 год — 2100 чал.[6]

У Камарыне размешчана ГЛГУ «Камарынскі лясгас» (у 2005 аб’ём прамысловай прадукцыі — 739 млн.руб., у т.л. адгружана на экспарт — 9,9 тыс. дол. ЗША; тавараў народнага спажывання — 26 млн.руб.). Аднак з 2007 ГЛГУ «Камарынскі лясгас» не ажыццяўляе дзейнасць як прамысловае прадпрыемства. Таксама ў Камарыне размешчаны: камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Саўгас „Камарынскі“», камунальнае дачэрняе ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Брагінскае ПМС», прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аграхімічным абслугоўванні «Камарынаграхімік», Брагінскі ўчастак Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.[18]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Камарыне размешчана раённая бальніца № 2 на 30 ложкаў. Працуюць гарадскі Дом культуры, дзіцячая школа мастацтваў, гарадская бібліятэка, дзіцячая бібліятэка.[18]

Царква

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя грамадзяне

[правіць | правіць зыходнік]
  1. С. В. Марцэлеў дзіўным чынам атаясаміў даволі позні беларускі Камарын на поўначы колішняй Кіеўскай зямлі з украінскім на Валыні[1], таму і пазначыў найранейшую згадку пра яго 1449 годам[2].
  2. У арыгінальных крыніцах тое ўладанне называлася Ёлчанскім ключом пры Ракіцкіх (1771 г.: Archiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Prozorów i Jelskich. Sygn. 1. S. 1) альбо нават і Ёлчанскім «графствам» пры Страшэвічах (з прычыны недаросласці Людвіка і Алаізія Рафала Ракіцкіх, 1784 г.: Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1914. Т. XXXVIII. Инвентари староств, имений, фольварков и деревень XVIII века. (1720 – 1798). С. 24, 25), таму што было не дзяржаўным, а прыватнаўласніцкім маёнткам.
  3. Ёлча і Бярозкі згаданыя ў крыніцах шматразова; Ёлча пачынаючы ад 1571 г. як сяло ў воласці Любецкага замку (Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 30), Бярозкі — ад 1596 г. разам з Ёлчай у пажыццёвай пасэсіі пана Івана Лобава, ад 1614 г. — князя Сямёна Лышко і яго жонкі пані Катарыны Каменскай. Пасля абодва паселішчы пераходзілі да розных асобаў (Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 301—302; Кондратьєв І. Любецьке староство (XVI — середина XVII ст.). — Чернігів: Видавець Лозовий В., 2014. С. 300, 310—311). Камарын паказаны і на Генеральнай карце «Беларускія землі ў XVI ст.» (Ёлча тут ёсць, Бярозак няма), але, падобна, зроблена гэта без апоры на пісьмовыя крыніцы, таму якія-небудзь дадатковыя звесткі, акрамя прыналежнасці да Кіеўскага ваяводства Кароны, у паказальніку адсутныя, гл.: Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 3-х тамах: Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. С. 149. На адпаведнай карце М. Ф. Спірыдонава, якую прынялі за аснову ўкладальнікі атласа, Камарына няма, хоць, што праўда, адсутная і Ёлча: Спиридонов М. Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (XV — XVI вв.) — Минск: Наука и техник, 1993 (Приложение. Карта «Беларусь в конце XVI в.» 1 : 1 000 000. Объяснительная записка и указатель населённых пунктов (вкладыш).
  4. Далейшы лёс тых жа Ёлчы і Савічаў паказвае, што яны, як і раней, былі ўласнасцю паноў Ракіцкіх, пакуль не перайшлі да Прозараў.
  1. Русская историческая библиотека. Т. XXVII: Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 1. Книги записей. Т. 1. – Санкт-Петербург, 1910. Стб. 110
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1. Кн. 1. Гомельская вобласць. — Мінск: БЭ, 2004. С. 85
  3. а б http://gp.by/upload/iblock/553/553696899eb34ef6dc6676116314e4d7.pdf
  4. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  5. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Кама́рын
  6. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2020 г. па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (8 красавіка 2020). Праверана 9 чэрвеня 2020.
  7. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. / Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 271, 295
  8. Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122.
  9. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  10. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
  11. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381адв., 706
  12. Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 75
  13. Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. 5. — С.-Петербург, 1886. С. 112
  14. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 89
  15. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
  16. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 17 лістапада 1959 г. Аб пераўтварэнні вёскі Камарын Камарынскага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскі пасёлак // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  17. а б Беларусь 1995.
  18. а б в Программа социально–экономического развития городского поселка Комарин на 2007-2010 годы. Утв. Решением Брагинского районного Совета депутатов 24.01.2007 №16
  19. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  20. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  21. [1]
  22. а б в Даўгатовіч 2008.
  23. Почётные жители района Архівавана 1 мая 2023. (руск.) // Сайт Брагінскага раённага выканаўчага камітэта
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл.
  • Камарын // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 361. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 153—154. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8. (руск.)