Перайсці да зместу

Арцём Барысавіч Сарока

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арцём Сарока
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Барысавіч Сарока
Нарадзіўся 1 красавіка 1992(1992-04-01)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 191 см
Вага 73 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Нумар 49
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 11 (-7)
2017   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 9 (-15)
2017   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 6 (-1)
2018 Беларусь Слуцк 2 (-3)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 7 (-7)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 20 (-29)
2020—2021 Беларусь Віцебск 26 (-37)
2022—2023 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 22 (-24)
2024 Беларусь Славія (Мазыр) 5 (-4)
2024— Беларусь Арсенал (Дзяржынск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 19 (-26)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 снежня 2014

Арцём Сарока (нар. 1 красавіка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай СДЮШАР «Трактар», з 2010 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. З 2012 года пачаў часам трапляць на лаўку запасных у асноўнай камандзе БАТЭ. У якасці запаснога брамніка выйграў Суперкубкі Беларусі 2013 і 2014.

З сярэдзіны 2014 года замацаваўся ў якасці другога брамніка БАТЭ. 11 кастрычніка 2014 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў кубкавым матчы са «Слуцкам» (2:1), а 22 лістапада 2014 года згуляў свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі (з «Гомелем», 4:0).

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[4]. У сезоне 2015 гуляў у асноўным за дубль, за галоўную каманду правёў два матчы ў чэмпіянаце ў канцы сезона і тры матчы ў Кубку Беларусі. Сезон 2016 пачаў на лаўцы запасных, але пасля зыходу ўлетку з каманды асноўнага брамніка Сяргея Чэрніка стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.

У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у малдаўскі «Мілсамі»[5], аднак не здолеў дамовіцца аб пераходзе. У сакавіку быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[6], аднак у выніку быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[7]. У пачатку сезона 2017 быў асноўным брамнікам клуба з Мінскага раёна, пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2017 года стала вядома, што Сарока пакіне «Іслач», і неўзабаве было абвешчана аб арэндзе брамніка жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[8]. За жодзінцаў у другой палове 2017 года правёў 6 матчаў. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].

У студзені 2018 года перайшоў з БАТЭ ў «Слуцк»[10], дзе стаў другім брамнікам пасля Барыса Панкратава. Згуляўшы ў двух матчах, у ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкую каманду[11] і неўзабаве папоўніў склад сталічнага «Промня»[12]. Спачатку быў другім брамнікам пасля Дзяніса Шэліхава, з кастрычніка заняў месца ў аснове.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, часам саступаў месца ў складзе Арсену Бегларану.

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з «Віцебскам» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клубам[13]. У сезоне 2020 чаргаваўся ў складзе з Дзмітрыем Гушчанкам, на наступны год саступіў яму месца асноўнага брамніка. У сезоне 2022 не трапіў у заяўку «Віцебска», а ў чэрвені Камітэт АБФФ па статусу і пераходам фубталістаў надаў брамніку статус свабоднага агента[14].

У ліпені 2022 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[15]. Стаў другім брамнікам каманды, у сезоне 2022 правёў адзін матч у Вышэйшай лізе. У лютым 2023 года падоўжыў пагадненне з дзяржынскім клубам[16]. У сезоне 2023 дапамог «Арсеналу» перамагчы ў Першай лізе.

У студзені 2024 года стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[17]. У ліпені 2024 года пакінуў «Славію»[18] і вярнуўся ў «Арсенал»[19].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2012—2013 гадах быў асноўным брамнікам моладзевай зборнай Беларусі.

  1. Artem Soroko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Artem Soroko // FBref.com
  3. Сороко АртемБеларуская федэрацыя футбола. Праверана 30 мая 2020.
  4. Сороко, Яблонский и Климович продлили контракты с БАТЭ (руск.). football.by (24 лютага 2015). Праверана 6 снежня 2023.
  5. "Артем Сороко проходит просмотр в "Милсами"". football.by(руск.). 2017-01-23. Праверана 2023-12-06.
  6. Юрий Пунтус: «Сороко в «Славии» на коротком просмотре со 2 по 7 марта. И мне надо максимально увидеть в нем что-то» (руск.). by.tribuna.com.
  7. БАТЭ отдал Артема Сороко в аренду "Ислочи" (руск.). football.by (7 сакавіка 2017). Праверана 6 снежня 2023.
  8. "Торпедо-БелАЗ" объявил об аренде у БАТЭ Артема Сороко (руск.). football.by (1 жніўня 2017). Праверана 6 снежня 2023.
  9. Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (29 лістапада 2017). Праверана 6 снежня 2023.
  10. Вратарь БАТЭ перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (26 студзеня 2018). Праверана 6 снежня 2023.
  11. Артем Сороко покинул СФК "Слуцк" (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (24 ліпеня 2018). Праверана 6 снежня 2023.
  12. Артём Сороко подписал контракт с «Лучом» (руск.). Афіцыйны сайт мінскага «Промня».
  13. Вратарь Сороко подписал контракт с "Витебском" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (17 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2023. Праверана 6 снежня 2023.
  14. БФФ наделила Артема Сороко статусом свободного агента и другие решения Комитета по статусу и переходам (руск.). football.by (22 чэрвеня 2022). Праверана 6 снежня 2023.
  15. Сороко стал футболистом дзержинского "Арсенала" (руск.). football.by (14 ліпеня 2022). Праверана 6 снежня 2023.
  16. "Арсенал" продлил контракт с Сорокой и снова подписал Санько (руск.). football.by (24 лютага 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  17. Артем Сороко подписал контракт со "Славией" (руск.). football.by (26 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.
  18. Голкипер Артем Сороко расстался со "Славией" (руск.). pressball.by (8 ліпеня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
  19. Артем Сороко вернулся в "Арсенал" (руск.). football.by (11 ліпеня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.